Спорт

«Віцязь» не біўся, але «Дынама» прайграла

У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» пацярпела трэцяе паражэнне запар. 20 снежня на сваёй пляцоўцы ў прысутнасці 15.086 гледачоў каманда Марэка Сікоры прайграла аднаму з аўтсайдэраў лігі чэхаўскаму «Віцязю» — 2:3 (0:0, 1:1, 1:2).

Шайбы закінулі:

у «Дынама» — Андрэй Стась (22.19, асістэнты — Яраслаў Обшут, Дзмітрый Мялешка), Ерэ Каралахці (59.24, пас — Тэему Лайнэ);

у «Віцязя» — Мікіта Двурэчанскі (30.05, асістэнты — Мікіта Кароўкін, Андрэй Пасноў), Сяргей Ганчароў (44.13, асістэнты — Міхаіл Жукаў, Яўген Яроменка), Міхаіл Анісін (53.51, 5×4, асістэнты — Арцемій Панарын, Міхаіл Жукаў). Андрэй Пасноў не рэалізаваў буліт (11.38) (варатар парыраваў).

Склад «Дынама»: Мезін; Обшут — Словак, Лайнэ — Піўка — Іргл; Дзянісаў — Каралахці, Лінгле — Корса — Плат; Корабаў — Падградскі, Міхалёў — Кітараў — Кулакоў; Мялешка — Стась — Дрозд.

Штрафны час: 19 — 17 (Ерэ Каралахці, 4.43, 53.18, Томаш Словак, 17.55 (5 хвілін), Андрэй Міхалёў, 22.48, Тэему Лайнэ, 27.14, Збынек Іргл, 34.27, Андрэй Міхалёў, 53.51, Андрэй Мезін, 56.10 — Сяргей Ляснухін, 11.28, Нікалас Тарнаскі, 17.55 (5 хвілін), 25.24, Аляксандр Раманаў, 22.48, Мікіта Двурэчанскі, 45.48, Аляксей Трашчынскі, 56.10, Арцемій Панарын, 56.10).

Гэта была трэцяя сустрэча каманд у цяперашнім сезоне. У дзвюх першых мацнейшым было «Дынама» (22 кастрычніка 4:2 у Чэхаве і 6 лістапада 3:2 у Мінску).

Пасля 34 гульняў «Дынама» з 58 ачкамі займае другое месца ў дывізіёне Тарасава, чацвёртае — у Заходняй канферэнцыі і пятае — у агульнай табліцы
(15 перамог у асноўны час і 4 па булітах, 10 паражэнняў у асноўны час, 3 у авертайме і 2 па булітах, розніца шайб 95–81).

Бамбардзіры: Джэф Плат — 25 (10+15), Збынек Іргл — 23 (9+14), Тэему Лайнэ — 18 (10+8), Даніэль Корса — 16 (9+7), Шарль Лінгле — 16 (7+9), Лібар Піўка — 14 (4+10), Аляксандр Кулакоў — 13 (8+5), Петэр Падградскі — 13 (5+8), Яраслаў Обшут — 12 (2+10), Андрэй Стась — 11 (5+6), Ерэ Каралахці — 10 (6+4), Андрэй Міхалёў — 10 (4+6), Лукаш Краічак — 10 (2+8), Дзмітрый Корабаў — 10 (1+9), Дзмітрый Мялешка — 7 (2+5), Сяргей Дрозд — 6 (2+4), Уладзімір Дзянісаў — 5 (4+1), Томаш Словак — 2 (1+1), Алег Гарошка, Аляксандр Кітараў, Аляксандр Паўловіч — па 2 (0+2).

Наступныя тры матчы «Дынама» таксама правядзе дома:
22 снежня — з рыжскім «Дынама», 24-га — са СКА, 26-га — з «Атлантам».

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты2

Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле17

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі5

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне12

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць