З боку ўкраінскага МЗС учора ўвечары заяваў не было.
Пакуль ва ўкраінскіх СМІ мала паведамленняў пра справу Femen. Прычым стрымана рэагуюць на яе найперш дзяржаўныя СМІ. Так, у стужцы навін агенцтва Укрінфарм ёсць толькі паведамленне пра гэтую сітуацыю са спасылкай на беларускае агенцтва БелаПАН. З боку ўкраінскага МЗС учора ўвечары заяваў не было.
Такое ігнараванне можа быць палітычным рашэннем. Кіеў завяз у складаных перамовах з Масквой па газавым пытанні. І ў такой сітуацыі не можа дазволіць сабе яшчэ адзін замежнапалітычны канфлікт. Улады Украіны бяссільны абараніць сваіх грамадзян у дадзенай сітуацыі.
Нагадаем, што ў аўторак знайшліся актывісткі эпатажнага руху Femen. Яны былі зніклі ўвечары панядзелка ў Мінску пасля правядзення сваёй акцыі каля будынку КДБ. Дзяўчаты выйшлі з глухогу лесу ў Гомельскай вобласці. Са словаў жыхароў вёскі Бякі, куды яны звярнуліся, дзяўчаты былі «зняможаныя». Актывісткі Feme сцвярджаюць, што туды іх вывезлі невядомыя мужчыны ў цывільным. Пры гэтым іх раздзелі, білі і здзекаваліся. У прыватнасці, у іх парэзаныя валасы і галовы залітыя зялёнкай.
Каментары