Культура66

Пайшоў з жыцця краязнавец і эколаг Аляксей Дуброўскі

На 68-м годзе жыцця ў Пінску памёр краязнавец, эколаг, фатограф і журналіст Аляксей Дуброўскі.

Аляксей Дуброўскі нарадзіўся на Барысаўшчыне. Вышэйшую адукацыю атрымаў у БДУ, дзе скончыў біяфак. Пасля працаваў у навуковым аддзеле Нацыянальнага парка «Белавежская пушча», настаўнікам у Магілёўскім раёне, аднак большую частку жыцця аддаў Піншчыне, дзе быў інжынерам у праектным інстытуце меліярацыі «Палессегідраводгаспадарка», начальнікам пошукавай партыі, галоўным спецыялістам па ахове прыроды. Кіраваў у тым ліку і арганізацыяй новых заказнікаў на Брэстчыне. У часы перабудовы падтрымаў Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне»; з 1990 па 1999 гады быў дэпутатам Пінскага гарсавета.

У вольны ад працы час Аляксей Дуброўскі займаўся краязнаўствам, здымаў аматарскія фільмы, распрацоўваў экалагічныя маршруты, выдаў некалькі кніжак, прысвечаных экалогіі, прыродзе і гісторыі Палесся.
З’яўляецца аўтарам некалькіх соцень артыкулаў на тэмы экалогіі, краязнаўства, турызму і гісторыі, якія рэгулярна друкаваліся ў беларускіх і замежных выданннях. У 2006 годзе стаў пераможцам творчага конкурсу на лепшае асвятленне тэм сацыяльнага жыцця, краязнаўства і экалогіі Палескага краю, які праводзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў сярод сваіх сяброў у Пінскім рэгіёне. Таксама ў 2006 годзе ў Пінску быў выдадзены фотаальбом «Край пад белымі крыламі», у склад якога ўвайшлі фотаздымкі Палесся Аляксея Дуброўскага.

Аляксей Дуброўскі памёр ад інфаркта за тыдзень да дня нараджэння. Пахаванне адбудзецца ў Пінску ў сераду.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Расія і ЗША дамовіліся аднавіць вайсковы дыялог на высокім узроўні2

З-за дзяржаўных абмежаванняў у Беларусі адмянілі ўжо другі штогадовы фестываль5

У Гродзенскім заапарку паказалі, супраць якой прыманкі не можа ўстаяць ягуар ВІДЭА2

Выйшаў на свабоду Уладзіслаў Беладзед, выкладчык катэхізіса з кафедральнага касцёла3

Кадастравае агенцтва паведаміла пра «гістарычную здзелку з нерухомасцю»4

Пачаўшы эканоміць святло, народ у адзіным парыве стаў на лыжы ФОТАФАКТ4

На МТЗ правялі эксперымент, замарозіўшы трактар «Беларус» ВІДЭА8

«Я толькі не разумею, для каго пабудавалі АЭС?» Даўно ніякая тэма не выклікала такіх эмоцый, як адключэнне святла на загад Лукашэнкі16

Беларуса, які ледзь не забіў дзіця ў аэрапорце «Шарамеццева», адправілі на прымусовае лячэнне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць