Грамадства44

Справа Канавалава і Кавалёва: Святлана Чорная перайшла на сухую галадоўку

Святлана Чорная, якая аб’явіла 30 лістапада галадоўку ў знак пратэсту супраць смяротнага прысуду Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, перайшла на сухую галадоўку.

Мінчанка заявіла, што «адчувае сябе больш-менш нармальна». «У першыя два тыдні пасля пачатку галадоўкі мне было кепска. Спачатку былі галаўныя болі, потым пачаліся крывацёкі з носу. Пасля двух тыдняў арганізм прыстасаваўся», — сказала жанчына.

Паводле яе слоў, «дасведчаныя людзі» прапанавалі ёй не ляжаць, а рабіць фізічныя практыкаванні і абавязкова хадзіць. «Аднак з-за таго, што я піла шмат вады, у мяне з’явілася ацёчнасць ног. Таму чатыры дні таму я перастала піць нават ваду. Як толькі ацёчнасць спадзе, я зноў пачну піць», — сказала Чорная.

За час галадоўкі яны страціла прыкладна 12 кілаграмаў.
«Раней у мяне вага была 68 кілаграмаў, зараз, пасля апошняга ўзважвання, — 56 кілаграмаў», — паведаміла Чорная.

На яе зварот наконт вынясення смяротнага прысуду Кавалёву і Канавалаву адказу з Адміністрацыі прэзідэнта пакуль не паступіла. «Сёння, 27 снежня, я патэлефанавала на прамую лінію ў Адміністрацыю прэзідэнта. Мне паведамілі, што не на ўсе звароты грамадзян прэзідэнт рэагуе персанальна. Мой зварот перанакіраваны ў камісію па памілаванні, і там аналагічных зваротаў больш за паўсотні. Аднак таксама мне сказалі, што камісія можа разгледзець маю заяву толькі тады, калі да іх паступяць крымінальныя справы Канавалава і Кавалёва з Вярхоўнага суда. Пакуль гэтыя справы да іх не паступілі», — сказала Чорная.

***

Нагадаем, у лісце на імя Аляксандра Лукашэнкі

Святлана Чорная выказвае сумненне ў тым, што суд пакараў сапраўды вінаватых людзей.
«З’яўляючыся грамадзянкай Рэспублікі Беларусь, належачы да яе народа, ад свайго імя прашу вас не дапусціць смяротнага пакарання Канавалава і Кавалёва, на якое яны асуджаны 30 лістапада Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь. Наша краіна — цывілізаваная дзяржава. Аднак у ёй хочуць пакараць смерцю двух маладых хлопцаў, віна якіх выклікае сумненне немалой часткі насельніцтва маёй краіны, уключаючы пацярпелых ад тэракта, за які былі асуджаны прыгавораныя», — сказана ў звароце.

«Калі вы супраць таго, каб у вашай краіне людзі так паміралі, я заклікаю вас вырашыць пытанне аб непрымяненні смяротнай кары ў нашай краіне як мага хутчэй. Я заклікаю вас любым шляхам не даць ажыццявіцца забойству, магчыма, невінаватых людзей, бо калі няма поўнай упэўненасці ў вінаватасці, смяротная кара — гэта звычайнае забойства», — піша Чорная.

25-гадовыя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў прыгавораны Вярхоўным судом да смяротнай кары па справе аб тэракце ў мінскім метро.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні14

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Былы топ-менеджар «Гродна Азота» ўзначаліў філіял расійскага «Уралхіма»1

Францыя затрымала ў Міжземным моры танкер расійскага ценявога флоту10

Ці ўключацца вызваленыя палітвязні ў выбары ў Каардынацыйную раду? Энтузіязму пакуль не відаць3

У Мінск зноў вяртаюцца гарадскія электрычкі1

У мінскім метро расказалі, што хаваецца за загадкавымі дзвярыма на сценах станцый4

Арына Сабаленка стала тварам люксавага брэнда «Гучы»12

Неагатычны цуд Палесся вяртаецца да жыцця: у Закозелі адкрылі адрэстаўраваную капліцу Ажэшкаў15

«Прыязджаюць у радзільню ў стане ап’янення». Кіраўнік Кузбаса, дзе адбылася масавая смерць немаўлят, абвінаваціў мам11

У Давосе пачалася сустрэча Зяленскага і Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні14

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць