Урачыстасць пройдзе ў пачатку студзеня пад Мінскам у закрытым забаўляльным цэнтры.
Ні сам Дзіма, ні яго нявеста пра вяселле казаць не хочуць. Маўляў, няма жадання з асабістага свята рабіць падзею, за якой сачыла б уся краіна. Маладыя нават спачатку без вяселля хацелі абысціся. Проста распісацца і рамантычную вячэру ўдваіх.
Абранніцай Дзімы стала дзяўчына Віка. Ёй 25, яна медык па адукацыі. Яна на два гады маладзейгая за спевака. А ў кастрычніку гэтага года, калі пара адзначыла 10 гадоў, як яны разам, спявак зрабіў дзяўчыне прапанову.
Пампезнай урачыстасці са свайго вяселля маладыя рабіць не будуць. Таму паклікалі ўсяго 40 чалавек. З калегаў па цэху Дзіма запрасіў толькі Аляксандра Ціхановіча з Ядвігай Паплаўскай і свайго брата Георгія Калдуна. З маскоўскай тусоўкі — нікога.
Наогул, гісторыя кахання Дзімы Калдуна і яго дзяўчыны Вікі, можна сказаць, развівалася як у бразільскім серыяле. Маладыя ведаюць адно аднаго яшчэ са школьнай лавы. Вучыліся ў адной школе. Віка малодшая за Дзіму на два гады. Тады закаханым усё спакою не давалі бацькі дзяўчыны. Мама Вікі нават выганяла Калдуна з кватэры. Потым была «Фабрыка зорак». Адносіны правяраліся адлегласцю Мінск — Масква. «Дзіма папрасіў мяне дачакацца яго, і я чакаю!» — прызнавалася нам тады ў інтэрв’ю Віка.
Затым быў поспех на «Еўрабачанні», і спявак так уцягнуўся ў
З маскоўскімі дзяўчатамі Дзіму, як ён сам прызнаваўся журналістам, было сумна, і ўжо праз паўгода адносіны з Вікай аднавіліся.
Вяселле будзе сучасным: без выкупу маладой, без паязду з упрыгожаных аўтамабіляў. Роспіс адбудзецца не ў ЗАГСе, а ў самім забаўляльным комплексе. Там жа маладыя абмяняюцца пярсцёнкамі.
Дарэчы, 35-гадовы старэйшы брат Дзімы, Георгій, таксама шоумэн, дагэтуль ходзіць нежанаты.
Каментары