Культура4040

Вайсковы Новы год – фотарэпартаж

Дзедам Марозам тут быць сцёбна, а Снягуркай абразліва – Новы год святкуе і беларускае войска. З вайсковага альбома Сяргея Гудзіліна.

Да святочнай ночы ў войску рыхтуюцца за некалькі тыдняў. Афіцэры за планаваннем графіку службы, салдаты са зборам святочнага стала, а нампаліт за вызначэннем тых, хто будзе святкаваць і кантраляваць святкаванне жаўнераў тэрміновай службы ў казарме.

Не ведаю, як дзе, але ў нас на тэрміновай службе ў в/ч сувязі горада Барысаў святкаванне адбывалася так.

Падрыхтоўка ў жаўнераў распачынаецца з атрымання снежаньскага «грашовага забеспячэння». Тыя некалькі дзясяткаў тысяч, якія салдаты тэрміновай службы атрымліваюць «заробку» у месяц, складаюцца ў абшчак навагодняга стала. Грошы салдаты давяраюць самым адказным ці тым, каго прызначаць на закуп харчоў старэйшыя па службе. За некалькі дзён да 31 снежня яны разам са сваімі прапаршчыкамі-старшынямі выпраўляюцца ў краму па закупы. Цягнуць адтуль усё самае стандартнае і простае да навагодняга стала — ад гароху на салаты да тортаў і мандарынаў. Вырабіць гарачыя стравы дапаможа сталоўка.

Свята да нас ідзе

За некалькі дзён да Новага года са старшынскіх капцёрак выцягваюцца набытыя дэмбелямі яшчэ за савецкім часам елачныя цацкі. Іншыя ўпрыгожванні аператыўна вырабляюцца на месцы. Выцінанкі і гірлянды — з макулатуры. Пры вырабе адной з іх запомнілася «План-канспект практычнага занятка — стральба па нерухомай мішэні з паставы лежачы». У выходны 31 снежня, каб нечым заняць жаўнераў, аб’яўляецца ўсеагульная прыборка ўсяго, што толькі можна ў войску прыбіраць. Свята ад гэтага становіцца рэальна бліжэйшым. У сталоўку вечарам ідуць толькі папіць гарбаты — рыхтуюць страўнікі. Зрэшты, калі ежы закуплена дастаткова, паўнавартасна паесці ў сталоўцы некаторым ўдаецца толькі 2 ці 3 студзеня.

Тыя, каго прызвалі ўлетку і каму служыць паўтара года, вымушаны адсвяткаваць у войску два «новыя гады». Ад гэтага часам крыўдуюць некаторыя: «Ёлы-палы, а на гражданцы свята, хлопцы тусуюцца, а мы тут…». Але менавіта яны, сустрэўшы другі Новы год у войску, праз некалькі тыдняў «дэмбельнуцца» і пойдуць дамоў, і ад гэтага свята для іх робіцца яшчэ больш святочным. Зрэшты, была ў беларускім войску практыка, калі за асаблівыя дасягненні ці ў адпачынак жаўнера маглі адправіць на Новы год дамоў. Але практыка апошніх гадоў, калі шмат хто з іх у навагоднюю ноч трапляў у пастарунак за хуліганку ці алкаголь, такое шчасце адмяніла. Дысцыплінарную статыстыку камандзірам вайсковых частак псаваць не хочацца.

У чаканні гімна

Час да імгнення Новага года пачынае сціскацца ўжо з вечара 31-га. З «ленінак» выцягваюцца сталы і растаўляюцца ў казармах як на вяселлях — літарай «П», «Г» ці «І». Усё залежыць ад колькасці сталоў і вайсковай фантазіі. Нехта аднекуль выцягвае касцюм Дзеда Мароза — кароткая эмацыйная разрадка. Снягуркай тут быць абразліва — калектыў жа мужчынскі. Прыходзяць адказныя афіцэры, яны кантралююць святкаванне — такая служба. Са сталоўкі падцягваюць вываркі варанай бульбы і смажаных курэй. Усе ў стане мітуслівага настрою чакання, а для кагосьці — служба. «Засоснікі» з салдат і сяржантаў стаяць у навагоднюю ноч у нарадах — гэта тыя, хто цягам года неяк правініўся: спазніўся, прыйшоў са звальнення нецвярозы і гэтак далей. Такім тут не зайздросцяць.

Пасля паверкі на плацы ўсе падымаюцца ў казарму, якая да раніцы замыкаецца — каб нікому не пажадалася ўцекчы ў самаволку на яліну. У прыбіральню зацягваюць чугунную сметніцу — «курылка» цяпер тут. План святкавання: ежа і тэлевізар — усё да 2-й гадзіны ночы, потым адбой. Не разгуляешся.

Традыцыйна віншаваць вайскоўцаў прыязджае і камандзір вайсковай часткі. Гэта разумееш, калі гучыць каманда дзяжурнага «Строіцца!». За гадзіну да Новага года ў казарму ўваходзіць ужо чырвоненькі палкоўнік. Дэмбелі, якія бачылі мінулы вайсковы Новы год, трохі здзіўляюцца — нешта вельмі падобнае віншаванне да леташняга. Але гэта разумеюць толькі яны, таму і не асабліва слухаюць. Акрамя стандартных пажаданняў, другі раз пралятае: «Мы — вайскоўцы і мужыкі, і гэтым мы адрозніваемся ад баб. З Новым годам!».

Усе ўжо за сталом. Рассаджваюцца згодна з тэрмінамі службы. Кантралююць усё за салдацкімі сталамі дэмбелі, а найлепшыя прысмакі стаяць каля іх. 6 каналаў стандартнага тэлебачання забаўляюць як могуць. Нехта тэлефануе дамоў — мабільнікаў у гэты вечар ніхто не хавае. Нейкія канцэрты. Выступ Лукашэнкі, гімн пасля яго як бы ўнеслі Новы год у адну са шматлікіх казарм беларускага войска. Большасць раве гімн проста для смеху — іншага эмацыйнага выхаду тут няма і не можа быць. Хаця дэмбелі знойдуць магчымасць пранесці алкаголь і напіцца ў гэту кароткую ноч. Крыху смешных конкурсаў на хуткаснае паяданне тартоў і смятаны — і пара адбою. Новы год, пад зборныя пахі тытуню, аліўе, вільгаці, поту і салдацкіх анучаў, прыйшоў і ў казарму. Хутка дамоў…

Афіцэры і салдаты, хлопцы хто ў войску цяпер, а як у Вас прайшоў Новы год і што вы хочаце пажадаць сваёй краіне і каханым?

Каментары40

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»5

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай15

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў48

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»5

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць