Культура2929

Хрыстос нарадзіўся!

Праваслаўныя хрысціяне святкуюць Раство Хрыстова.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» віншуе ўсіх сваіх чытачоў, якія святкуюць Раство Хрыстова 7 студзеня, з радасным святам. Няхай для Вас і для кожнага іншага чалавека прагучаць словы надзеі: «Хрыстос нарадзіўся!»

NN.BY зычыць Вам спакойных святаў. Зычыць гадзінаў роздуму, дзён сустрэч, тыдня разняволенасці і года... года працы, года руху, года здабыткаў.

Учора ўвечары ва ўсіх храмах пачаліся святочныя набажэнствы.

Традыцыйныя беларускія калядкі. Спявайце самі і з дзецьмі

УЧОРА З ВЯЧОРА

Учора з вячора*
Засвяціла зора.
Зора засвяціла,
Свет узвесяліла.
Свет узвесяліўся:
Хрыстос нарадзіўся.
Хрыстова раджэнне
Людзям на збаўленне.
Людзі, выбягайце,
Хрыста прывітайце.
Хрыста прывітайце,
Нам каляду дайце.

* Кожны радок спяваецца двойчы.

НЕБА I ЗЕМЛЯ

Неба i земля,
Неба i земля,
Радасна спяваюць.
Анёлы свету,
Анёлы свету
Дзiва абвяшчаюць.

Прыпеў:

Хрыстос радзiўся,
Бог аб’явiўся,
Анёлы спяваюць,
Пастушкi iграюць,
Дзiва-дзiва абвяшчаюць.

У Бэтлееме,
У Бэтлееме
Вясёла навiна
Чыстая Дзева,
Чыстая Дзева
Нарадзiла Сына.

Прыпеў. А мы Дзiцятку,
А мы Дзiцятку
Богу паклон дайма.
Славу на вышынях,
Славу на вышынях

Яму заспявайма.

Прыпеў.

ЦІХАЯ НОЧ

Ціхая ноч, святая ноч!
Усё спіць, сніць даўно.
Толькі Маці Святая усцяж
Ціха ў яслях люляе Дзіця —
Спі, Сыночак малы,
Люлі-люлі, спі!
А угары усё гарыць
Серабром зорных крыг,
Хор анёлаў пяе пастухом
Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом,
Светлай песняй хвалы
Славяць Збаўцу зямлі.
Ціхая ноч, святая ноч,
Ў родны край завітай,
Людзям сум і тугу разгані,
Хай жа цешацца ў гэтыя дні,
Ў ціхую, святую ноч,
Ў ціхую, святую ноч!

ДОБРЫ ВЕЧАР ТОМУ

Добры вечар тому*,
Хто ў гэтаму дому!
Мы самi з сабою,
З дзецьмi i жаною,
Сталы засцiлаем,
Каляды спраўляем.
А па гэтай мове
Будзьма ўсе здаровы,
А па гэтай казцы
Жывiце ў ласцы.

* Кожны радок спяваецца двойчы.

ЗОРА ЗАСВЯЦІЛА

Учора звячора зора засвяцiла,
Новы год, новы, зора засвяцiла.
А Божая Мацi Сына нарадзiла,
Новы год, новы, Сына нарадзiла.
Сына нарадзiла, у пялёны спавiла,
Новы год, новы, у пялёны спавiла.
У пялёны спавiла, анёлам сказала,
Новы год, новы, анёлам сказала:
Анёлы святыя, калышыце Сына,
Новы год, новы, калышыце Сына.
Калышыце Сына, пойце Яму песнi,
Новы год, новы, пойце Яму песнi.
Пойце Яму песнi, да ўсё i святыя,
Новы год, новы, да ўсё i святыя.
Усе людзi рады, усе весяляцца,
Новы год, новы, усе весяляцца.
На Божага Сына ўсё не наглядзяцца,
Новы год, новы, ўсё не наглядзяцца.

НА НОВА ЛЕТА РАДЗI, БОЖА, ЖЫТА

На нова лета радзi, Божа, жыта,
Шчодры вячор, багаты вячор*,
Жыта пшанiца, усякая пашнiца, Дай табе Божа, пане-гаспадару,
Пiва варыці, сынкоў жанiці,
Гарэлiцу гнацi, дачок выдавацi,
Залезь на баляску i дастань каўбаску!
Стань на драбiнку i дастань саланiнку!
Кошычак маку да таго прысмаку.
Збаночак мёду нам на асалоду.
*Паўтараецца пасля кожнага радка.

Класічныя калядкі ў выкананні Івана Казлоўскага:

Каментары29

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ1

У цэнтры Мінска ў Свіслачы злавілі чырвонакніжную стронгу. Няўжо яна ў ёй завялася?

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі13

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць