Дзікая гісторыя здарылася ў Іўі.
У снежні пазамінулага года ў Іўі 32-гадовы мужчына таемна пахаваў каля ўласнага дома сваю старэнькую маці. Пра яе смерць нікуды не паведаміў і цэлы год атрымліваў за памерлую пенсію. У мясцовым аддзяленні пошты тлумачыў, што маці моцна хворая і не можа сама прыходзіць па грошы.
Факт смерці жанчыны выявілі супрацоўнікі сацыяльнай службы, якія наведаліся ў сям’ю. Мужчына ва ўсім прызнаўся. Дагэтуль ён не быў судзімы і не прыцягваўся нават да адміністрацыйнай адказнасці. На яго завялі крымінальную справу па ч.1 арт 209 КК РБ «Махлярства». Давядзецца адказваць за халатнасць і касіру, якая выдавала грошы без даверанасці.
Каментары