Грамадства44

Ярмошына: Беларусь будзе абавязкова запрашаць наглядальнікаў як з Захаду, так і з Усходу

Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына лічыць, што Беларусь не адмовіцца ад практыкі запрашэння міжнародных наглядальнікаў за ходам выбарчых кампаній. Такое меркаванне яна выказала 19 студзеня ў праграме «Актуальнае інтэрв’ю» на тэлеканале «Беларусь — 1».

«Беларусь заўсёды свята выконвае свае абавязацельствы, у тым ліку і перад АБСЕ. Паколькі наша краіна далучылася да капенгагенскага пагаднення, у якім сказана, што любая дзяржава лічыць, што ўдзел міжнародных наглядальнікаў павышае прэстыж выбараў, то я думаю, што мы абавязкова будзем запрашаць наглядальнікаў як з Захаду, так і з Усходу», — сказала кіраўнік ЦВК.

Разам з тым Лідзія Ярмошына не выключае, што іх колькасць будзе зменшана. «Мы ж ніколі не абмяжоўвалі колькасць наглядальнікаў, у нас іх было бязмежна шмат. Паглядзіце, у Расіі — такой вялікай дзяржаве, на парламенцкіх выбарах былі 300 наглядальнікаў ад АБСЕ, і яны лічаць, што гэта нямала. А ў нас — 600 на выбарах прэзідэнта.

Хоць мы тэрытарыяльна не больш чым Маскоўская вобласць» [тэрыторыя Маскоўскай вобласці складае 46 800 кв км — НН],
 — сказала яна.

Закранаючы патрабаванні еўрапейскіх экспертаў аб лібералізацыі беларускага выбарчага заканадаўства, Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што беларускі бок на 90 працэнтаў выканаў гэтыя ўмовы.

«Можа быць, апошняе, што ў нас яшчэ не выканана, — нельга вынікі выбараў абскардзіць у судзе, гэта значыць рашэнне ЦВК з’яўляецца канчатковым.
Але мы ідзём на гэта свядома, з-за таго, што выбары — вельмі складаны палітычны працэс, ён уплывае на палітычную абстаноўку ў краіне, і кропка на іх павінна быць пастаўлена даволі хутка і эфектыўна. Судовыя працэсы могуць прывесці да таго, што пасля выбараў у размытым аморфным стане будзе знаходзіцца ўся палітычная сістэма, а гэта шкодзіць любой дзяржаве і грамадству», — лічыць яна. Пры гэтым кіраўнік ЦВК дадала: «Што датычыцца падліку галасоў, то ў нас у законе сказана, што ў час падліку маюць права прысутнічаць і наглядальнікі, і журналісты, ды і самі кандыдаты на выбарныя пасады. Што яшчэ? Дазволіць ім самім пералічваць бюлетэні? Але яны і ў іншых дзяржавах гэтага не робяць!»

Лідзія Ярмошына заявіла,

што прэтэнзіі наглядальнікаў да правядзення выбараў у Беларусі «маюць зусім штучны характар».
Паводле яе слоў, нават прадстаўнікі АБСЕ вялікіх прэтэнзій да работы ЦВК не маюць. «Яны могуць гаварыць, што, маўляў, не хапае калегіяльнасці, гэта значыць яны лічаць, што частку зваротаў грамадзян я не павінна разглядаць асабіста, іх усе трэба выносіць на пасяджэнні камісіі, але і гэта ўсё прэтэнзіі тэхнічнага плана. Што датычыцца пытанняў, звязаных з сапраўднасцю вынікаў выбараў, то ні адзін міжнародны, як і нацыянальны, наглядальнік ніводнага факта парушэнняў ЦВК ніколі за час маёй работы і да гэтага не прад’яўляў», — адзначыла старшыня ЦВК. Паводле яе меркавання, прэтэнзіі, як правіла, робяцца пад выбарчую кампанію, апаненты ўлады імкнуцца «дэзавуіраваць дзейнасць ЦВК і ўвогуле ўсіх арганізатараў выбараў, і, па сутнасці справы, гэта апраўданне ўласных няўдач па выніках выбараў». «Бо прайграўшыя, часта, людзі вельмі амбіцыйныя і не здольныя прызнаць уласныя памылкі», — адзначыла старашыня ЦВК.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Семчанка расказаў пра размовы з Маркавым у 2020‑м і дэталі свайго пераследу4

У гродзенскай турме забілі зняволенага. Яго пакаралі суседзі3

Выйшлі ўспаміны Івонкі Сурвілы пра вайну2

Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма1

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць