На праспекце Незалежнасці, 165Б абваліўся дах СТА. Побач з ГК «Клаксон».
Памочнік начальніка гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Дэмбоўскі распавёў, што адбылося частковае абвальванне даху, пацярпелых няма, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі.
Ён удакладніў, што на стаянцы знаходзіліся пяць аўтамабіляў, чатыры з іх былі пашкоджаныя. Ратавальнікі выязджалі на месца здарэння, але іх дапамога не спатрэбілася.
Каментары