Эканоміка11

У кіраўніцтве «Белтэлекама» адбыліся кадравыя змяненні

У кіраўніцтве нацыянальнага аператара сувязі кампаніі «Белтэлекам» адбыліся кадравыя змяненні.

Як паведамілі БелаПАН у «Белтэлекаме», з 1 студзеня 2012 года

ўведзена пасада намесніка генеральнага дырэктара па персанале і ідэалагічнай рабоце.
Намесніцай генеральнага дырэктара прызначана Святлана Юркевіч.

Намеснік гендырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце кіруе пытаннямі адзінай кадравай палітыкі. У яго кампетэнцыі — кіраванне персаналам, кантроль выканнаня працоўнага заканадаўства і працоўнай дысцыпліны, выкананне правоў, ільгот і гарантый работнікам прадпрыемства, культурна-асветная ідэалагічная і грамадска-палітычная дзейнасць прадпрыемства.

Святлана Юркевіч нарадзілася ў 1976 годзе ў Мінску.
Скончыла Вышэйшы каледж сувязі (1999 год) і Акадэмію кірвання пры прэзідэнце (2008 год).

У галіне сувязі Святлана Юркевіч з 1999 года: працавала эканамістам у «Мінскаблтэлекаме». У 2002 годзе перайшла ў апарат кіравання кампаніі на пасаду эканаміста другой катэгорыі. Праз тры гады становіцца начальнікам аддзела працы і заработнай платы ўпраўлення прагназавання і эканамічнага аналізу. А з 1 красавіка 2008 года да прызначэння на пасаду намесніка генеральнага дырэктара ўзначальвала ўпраўленне прагназавання і эканамічнага аналізу.

Кадравае змяненне адбылося і ў камерцыйнай дырэкцыі «Белтэлекама». Намеснік генеральнага дырэктара кампаніі па камерцыйных пытаннях Андрэй Сабораў з 21 студзеня 2012 года пакінуў сваю пасаду. Ён кіраваў камерцыйным блокам на працягу двух гадоў.

У кампетэнцыю Саборава ўваходзіла маркетынгавая сфера кампаніі, асноўныя кірункі тарыфнай палітыкі, стратэгія прадажаў, удасканаленне паслуг сувязі і іх прасоўванне, міжнародныя ўзаемразлікі, праграмы сувязяў з грамадскасцю, а таксама іншыя кірункі дзейнасці камерцыйнай дырэкцыі.

«Белтэлекам» створаны 3 ліпеня 1995 года. З’яўляецца пярвічным інтэрнэт-правайдарам у Беларусі, ажыццяўляе перадачу даных па камутаванай сетцы агульнага карыстання, забяспечвае доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў інтэрнэта, дае ў карыстанне міжнародныя лічбавыя патокі і каналы практычна любой ёмістасці, забяспечвае роўныя ўмовы працы аператараў мабільнай сувязі Беларусі шляхам падключэння іх да міжнароднай станцыі, дае міжгародны і міжнародны роўмінг.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?10

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць