Грамадства5353

Працоўная група Балонскага працэсу: Беларусь не гатовая

Акрамя іншага, беларускія ўлады мусяць «забяспечыць абарону правоў студэнтаў».

«Беларусь не гатовая далучыцца да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі», — такі вердыкт вынесла працоўная група Балонскага працэсу.

Паседжанне групы, якая прадстаўляе ўсе 47 краін-удзельніц Балонскага пагаднення, прайшло 18–19 студзеня ў Капенгагене. Працоўная група Балонскага працэсу (Bologna Follow-Up Group) займаецца бягучымі пытаннямі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Менавіта яна вывучала беларускую заяўку на далучэнне да Балонскага працэсу.

Паводле ацэнкі Працоўнай групы, якую цяпер узначальваюць Данія і Азербайджан, Беларусь не выконвае прынцыпы і каштоўнасці Балонскага працэсу, такія як акадэмічная свабода, інстытуцыйная аўтаномія і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй.

Міністар адукацыі Даніі Морнэт Остэрграад, што цяпер узначальвае Працоўную групу, адзначае, што для далучэння да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі Беларусь мусіць правесці «неабходныя рэформы».

Акрамя іншага, беларускія ўлады мусяць «забяспечыць абарону правоў студэнтаў».
А пакуль гэтага не адбудзецца, Еўропа будзе ўзаемадзейнічаць з Беларуссю праз іншыя шляхі.

У еўрапейцаў не ўкладаецца ў галаве, як можна выключаць студэнтаў з універсітэтаў за ўдзел у палітычнай дзейнасці. У свой час агіду еўрапейцаў выклікалі справы Хомы і Шапуцькі.

Магчымасць выкладаць у беларускіх універсітэтах таксама залежыць ад палітычных поглядаў і лаяльнасці, асабліва ў рэгіянальных ВНУ.

У Беларусі немагчыма стварыць ВНУ, калі заснавальнік не звязаны з лукашэнкаўцамі.
Тыповы прыклад: ЕГУ пазбавілі рэгістрацыі, і ён дагэтуль вымушаны працаваць у Вільні.

«Ёсць іншыя шляхі дапамагчы беларускай грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці, студэнтам і акадэмічнай супольнасці», —
гаворыцца ў афіцыйнай заяве міністра навукі, інавацый і вышэйшай адукацыі Даніі Морнэт Остэрграад. — Данія падтрымлівае і працягне падтрымліваць the Open Europe Scholarship Scheme — стыпендыяльную праграму «Адкрытая Еўропа», якая дазваляе маладым беларусам атрымаць доступ да вышэйшай адукацыі ў еўрапейскіх універсітэтах».

Даклад Працоўнай групы будзе прадстаўлены 47 міністрам вышэйшай адукацыі краін Балонскага працэсу 26–27 красавіка на саміце ў Бухарэсце. Там і будзе прынятае канчатковае рашэнне.
Меркаванне групы значыць шмат, і, імаверна, стане вырашальным пры абмеркаванні беларускай заяўкі на далучэнне да працэсу.

Далучыцца да Балонскай дэкларацыі беларускія ўлады надумаліся ўлетку 2010 года. У лістападзе 2011 года была пададзеная афіцыйная заяўка.

Дагэтуль не было выпадкаў, калі заяўку краіны, што жадала ўвайсці ў Балонскі працэс, адхілялі з-за яе неадпаведнасці крытэрам Адзінай прасторы вышэйшай адукацыі. У Балонскі працэс прынялі нават такія аўтарытарныя краіны, як Казахстан і Азербайджан.

Выпадак Беларусі можа стаць беспрэцэдэнтным.
Праўда, і ідэалагічны кантроль над студэнтамі і праграмамі ў Беларусі наймацнейшы. Няма другой такой краіны, дзе супрацоўнікі спецслужбаў пачуваюцца ў дэканатах як усёмагутныя гаспадары.

Балонскі працэс – механізм збліжэння сістэм адукацыі ў Еўропе.
Расія далучылася да яго ў 2003 годзе, Украіна – у 2005-м, Казахстан – у 2010-м. Ён забяспечвае ўзаемнае прызнанне дыпломаў. Таксама ён дае адзіныя крытэры ацэнкі якасці адукацыі, а студэнтам – магчымасць выбару дысцыплін, якія яны вывучаюць. Студэнты і выкладчыкі маюць магчымасць пераязджаць з універсітэта ва ўніверсітэт і з краіны – у краіну.

Акрамя афіцыйнага дакладу Мінадукацыі, Працоўная Балонская група разглядала і альтэрнатыўны даклад грамадскага Балонскага камітэта,
створанага прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі. У ім гаварылася аб шматлікіх парушэннях акадэмічных свабодаў, адлічэннях студэнтаў і звальненнях выкладчыкаў за іх палітычную пазіцыю.

Альтэрнатыўны даклад прапаноўваў запатрабаваць ад Беларусі правесці рэформы перад далучэннем да Балонскага працэсу.

Супраць далучэння Беларусі выступіў Еўрапейскі студэнцкі звяз, польскія і літоўскія аб’яднанні студэнтаў.

Беларусь застаецца адзінай і апошняй краінай Еўропы, якая не з’яўляецца часткаю Балонскага працэсу.
Калі беларускую заяўку адхіляць, наступны шанец далучыцца наша краіна атрымае толькі ў 2014 годзе.

Беларусь застаецца таксама адзінай краінай Еўропы, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы. І Расія, і Украіна, і Літва, і Польшча ўваходзяць у абедзве гэтыя структуры.

Хтосьці пакрытыкуе рашэнне еўрапейскай універсітэцкай супольнасці — маўляў, уключэнне ў Балонскі працэс наблізіла б беларусаў да Еўропы. Хтосьці ўхваліць: гэта дапамагло б дыктатару пусціць пыл у вочы і страціўся б стымул да перамен.

А вы як думаеце — правільнае рашэнне прыняла Bologna Follow-Up Group ці не?

Каментары53

Цяпер чытаюць

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Усе навіны →
Усе навіны

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

Следчы камітэт прапанаваў даносіць на былых10

Пераемніца Мадура фігуруе ў расследаваннях ЗША па наркагандлі2

У Мінску адкрываецца прэміяльны рэстаран са стэйкамі за 1000 рублёў5

Каму яшчэ што можа стаць трэба «для нацыянальнай бяспекі» і як тут быць Беларусі28

Вайскоўцы з Германіі без тлумачэнняў датэрмінова пакінулі Грэнландыю35

Расійскім каналам забаранілі пісаць пра аварыю з удзелам Адама Кадырава

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі7

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць