Эканоміка22

«Газпрам» у 2012 годзе павялічыць прапампоўванне газу цераз Беларусь на 13%

«Газпрам» у 2012 годзе павялічыць аб’ём транспарціроўкі газу цераз Беларусь на 4 мільярды кубаметраў, паведаміла прэс-служба расійскага газавага холдынгу.

26 студзеня адбылася тэлефонная размова старшыні праўлення ААТ «Газпрам» Аляксея Мілера з міністрам энергетыкі Беларусі Аляксандрам Азярцом. Бакі абмеркавалі пытанне павелічэння аб’ёмаў транспарціроўкі расійскага газу цераз тэрыторыю рэспублікі ў Еўропу ў 2012 годзе і на сярэднетэрміновую перспектыву.

«У 2012 годзе «Газпрам» павялічыць аб’ём транспарціроўкі расійскага газу цераз Беларусь у краіны ЕС на 4 мільярды кубаметраў», — прыводзяцца ў паведамленні словы Мілера ў тэлефоннай размове.

Паводле папярэдніх звестак «Газпрама», у 2011 годзе па тэрыторыі Беларусі ў Заходнюю Еўропу было прапампавана 31,3 мільярда кубаметраў расійскага газу.

Такім чынам, у 2012 годзе гэты паказчык плануецца павялічыць на 12,7% і давесці да 35,3 мільярда кубаметраў.

У канцы лістапада 2011 года «Газпрам» купіў 50% акцый «Белтрансгаза» за 2,5 млрд. долараў, давёўшы сваю долю ў прадпрыемстве да 100%. Узамен Беларусь атрымала скідку на сёлетні газ і падпісала кантракт на пастаўкі газу ў 2012–2014 гадах. Сярэднегадавая цана газу ў 2012 годзе складзе 165,6 долара за тысячу кубаметраў. Пры гэтым «Газпрам» прыняў рашэнне перайменаваць кампанію «Белтрансгаз» у «Газпрам трансгаз Беларусь».

У межах міжурадавага пагаднення аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ «Белтрансгаз» «Газпрам» абавязаўся максімальна загрузіць газаправоды, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі4

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі4

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць