Грамадства1111

«Добры вечар. Турбуюць з Адміністрацыі. Вы давяраеце прэзідэнту?»

Інфармацыйна-аналітычны цэнтр фіксуе рост задаволенасці жыццём і ўладай сярод апытаных па тэлефоне.

Звесткі тэлефоннага апытання, праведзенага ў студзені 2012 года Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта (ІАЦ), сведчаць пра зніжэнне ўзроўню турботы беларусаў з нагоды эканамічнай сітуацыі ў краіне, рапартуе БелТА.

У ІАЦ адзначаюць, што станоўчая дынаміка назіраецца па ўсіх асноўных даследаваных паказчыках. Паводле ІАЦ, за мінулы месяц ацэнка насельніцтвам актуальнасці праблем, якія выклікаюць найбольшую занепакоенасць, трохі знізілася. Менш востра сталі ўспрымацца праблемы нестабільнасці рубля, зніжэння рэальнай заработнай платы і недаступнасці тавараў першай неабходнасці.

У першы месяц новага года, як і ў папярэднія месяцы, найбольшую колькасць грамадзянаў турбаваў рост цэнаў на прадукты харчавання.
У параўнанні з лістападзе 2011 гады рэспандэнты сталі радзей адзначаць павелічэнне цэнаў практычна ўсіх відаў тавараў і паслуг, у першую чаргу медыкаментаў, аўтамабільнага паліва, мыйных сродкаў.

Сацыёлагамі з Адміністрацыі фіксуецца і стабільнае змяншэнне колькасці апытаных, якія кажуць пра пагаршэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў рэспубліцы. Паралельна зніжаецца доля рэспандэнтаў, якія адзначаюць пагаршэнне свайго матэрыяльнага становішча.

Палова ўдзельнікаў апытання, як і ў папярэднія месяцы, лічаць, што планы кіраўніцтва краіны па стабілізацыі валютнага рынку, цэн і эканомікі ў цэлым дадуць пазітыўны вынік. Процілеглага пункту гледжання прытрымліваецца кожны чацвёрты апытаны.
За тры месяцы іх колькасць зменшылася на 6,5%.

Сярод органаў улады па-ранейшаму найбольш высокі ўзровень даверу грамадзян да прэзідэнта — 70,5%.

Пратэстны патэнцыял беларусаў застаецца нізкім. Гатовыя прыняць удзел у розных акцыях пратэсту толькі 4% рэспандэнтаў.

У часе чарговага штомесячнага рэспубліканскага тэлефоннага апытання грамадзян краіны на тэму «Меркаванне насельніцтва па актуальных пытаннях жыцця» былі апытаныя 997 рэспандэнтаў ва ўсіх абласцях і Мінску. Статыстычная хіба не перавышае 3,1%.

Незалежныя сацыялагічныя даследаванні ў Беларусі фактычна забароненыя.
Праводзіць іх легальна маюць права толькі праўладныя структуры.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Праваабаронцы зафіксавалі за пяць гадоў больш за 100 тысяч фактаў пераследу2

У беларускія крамы завезлі ююбу. Што гэта такое?2

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць26

Сітуацыя, якая выйшла з-пад кантролю. Чым скончыўся суд над хлопцам з аўтызмам, які штурхнуў у краме вазок з дзяўчынкай2

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск27

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць