Андрэй Расінскі. Кадры

Дунечка з ваўкамі

На тэлеэкране мэлядрама “Дунечка” Аляксандра Яфрэмава і трымценьнік “Імпэрыя ваўкоў” Крыса Наона


Дунечка

Імпэрыя ваўкоў

Лад, 12.35

Дунечка (Дунечка)

Беларусь – Расея, 2003, каляровы, 100 хв.

Рэжысэр: Аляксандар Яфрэмаў

Ролі выконваюць: Маша Возба, Уладзімер Жарабцоў, Зінаіда Шарко, Валерыя Арланава, Анатоль Кот, Андрэй Курэйчык, Міхаіл Яфрэмаў, Эвеліна Сакура

Жанр: Сямейная мэлядрама

Адзнака: 3,5 (з 10)

Гераіня фільму, дзесяцігадовая дзяўчынка, іграе ў тэатры, адчувае першае каханьне і з дапамогай бабулі (Зінаіда Шарко), расейскай інтэлігенткі, разьбіраецца ў трагічна-сьмешных супярэчнасьцях жыцьця.

У параўнаньні зь бесканфліктным і «бяздомным» «Павадыром», «Дунечка» адрозьніваецца ў лепшы бок —рэтра-атмасфэрай 20-гадовай даўніны. Хаця збольшага гэтая атмасфэра саладжавая і зрэдку крытычная. На экране — пазнавальныя інтэр’еры Купалаўскага тэатру. Але на сцэне гучыць... расейская мова.

Пераходы ад сьлёз да сьмеху і ад сьмеху да сьлёз пазначаныя, але ў канфліктах прытулілася недагаворанасьць, акторская няпраўда, непераканаўчая суцяшальнасьць.

Надзвычайным майстэрствам вылучаецца гукавая партытура: шэпты ў тэатральнай залі, шум мора, залітыя каляровым сьвятлом кадры... Аднак за насычанымі фарбамі і тонкімі шэптамі схаваная далікатная, але невынішчальная рэжысэрская штучнасьць. Гэта не рэвалюцыйныя ўцёкі ў мастацтва – а санкцыянаваны зьверху спакой. У залагоджваньні месца паходжаньня старанна й карэктна забытае, а сапраўдныя канфлікты акуратна імітуюцца адценьнямі. “Дунечка” ніколі не прытуліцца да неба.

Чульлівая, але неглыбокае карціна лісьлівіцца да гледача. Аднак штучнае кіно, пазбаўленае зямлі і неба, так і застанецца дыстыляванай вадой, расфарбаванай пад каляровыя сны.

БТ, 22.10

Імпэрыя ваўкоў (L’Empire des loups)

Францыя, 2005, каляровы, 128 хв.

Рэжысэр: Крыс Наон

Ролі выконваюць: Жан Рэно, Жасьлен Кіўрэн, Арлі Ховэр, Лаўра Марантэ

Жанр: Маньячна-палітычны трымценьнік паводле раману Жана-Крыстафа Гранжэ

Адзнака: 5 (з 10)

Жан Крыстоф Гранжэ, аўтар «Барвовых рэк» і «Палёту буслоў», прапанаваў новы пакет францускіх страхаў. «Імпэрыя ваўкоў», пастаўленая паводле яго раману, раскажа пра правалы ў памяці, інтрыгі спэцслужбаў, забойствы і турэцкую нацыяналістычную арганізацыю «Шэрыя ваўкі».

Камісар Поль (Жасьлен Кіўрын) расьсьледуе сэрыйныя забойствы нелегальных імігрантак у турэцкім квартале Парыжу. Па дапамогу малады камісар зьвяртаецца да паліцэйскага-вэтэрана (Жан Рэно), у якога надзвычай кепская рэпутацыя і бандыцкія мэтады.

Аўтары карціны паспрабавалі запіхнуць у фільм усе магчымыя страхі, але так і ня вырашылі, чаго яны баяцца найболей. Кожная лінія патрабуе свайго стылю: тайны агент «успамінае ўсё», з помстаю — калі ласка; ахвяры маньяка — як у найлепшых трупярнях Парыжу; благі паліцэйскі — нож, пальчыкі, адрэзаў.

Рэжысэр Крыс Наон і апэратар Мішэль Абрамовіч затапілі сюжэтную кашу адвечнымі змрочна-шэрымі залевамі, пахавалі ў сьлізкіх падземных калідорах, схавалі ў стэрыльных лябараторыях. Але карціна не набыла ад гэтага паўнавартаснай стылёвай цэласнасьці.

Жан Рэно — як стомлены абскубаны арол, у каляровай кашулі, — разыгрывае звыклую маску годнага садыста-нягодніка (і таленавітага паліцэйскага), каб потым ператварыцца ў ганарова-ўзорнага ваяку, вартага вокладак прапагандысцкіх часопісаў.

Францыя баіцца. Іміграцыя й тэрор выклікаюць страх. Але адпаведнай, завершанай формы для гэтых страхаў ня знойдзена.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка16

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць