«Беларусь — гэта вельмі асаблівая тэрыторыя, наша тэрыторыя», — сказаў новы пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал 15 лютага на сваёй першай
«Для яўрэяў гэта наогул асаблівая зона, — падкрэсліў ён. —
Тут нашы карані, нашы дзяды, прадзеды, нашы продкі. Яны жылі на гэтай зямлі, яны тут памерлі. Гэта наш генакод. Нашы людзі, нават тыя, якія ніколі тут не жылі, трапляючы сюды, адчуваюць гэта».
Шагал падкрэсліў, што ў Ізраілі няма неабходнасці «прапагандаваць стаўленне да Беларусі». «Гэта краіна, дзе жылі нашы продкі — мудрацы, героі вайны. Усё кіраўніцтва Ізраіля — гэта выхадцы з Беларусі», — адзначыў ён.
Паводле слоў дыпламата, яму б вельмі хацелася ўвекавечыць у Беларусі «памяць вялікіх яўрэяў». У прыватнасці, адзначыў Шагал, яму б хацелася, каб была ўстаноўлена мемарыяльная дошка на доме ў Пінску, дзе жыла Голда Меір.
-
«У калоніі цанілі перадачы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі
-
Беларуска атрымала польскую візу, але не пачала па ёй ездзіць да закрыцця мяжы. Ці пусцяць яе цяпер у ЕС?
-
17-гадовая беларуска, затрыманая за запуск дрона ў Варшаве, прыехала ў Польшчу ўсяго некалькі дзён таму
Каментары