Меркаванні77

Топ-10 «рыначнікаў» і «дзяржаўнікаў» у беларускай уладзе

Хто ў эканамічнай уладзе выступае за рэформы, а хто, наадварот, спрабуе іх спыніць?

Эканаміст Яраслаў Раманчук склаў топ-10 «рыначнікаў» і «дзяржаўнікаў» у беларускай эканамічнай уладзе.

«У канцы зімы 2012 года беларускія органы ўлады ўсё больш падобныя на лебедзя, рака і шчупака.

Мяккія рыначнікі (лебедзі) хочуць паскарэння лібералізацыі і рынкавых рэформаў.
Не сістэмных і глыбокіх, а хоць бы такіх, як у Расіі ці ў Польшчы.
Прыхільнікі Дзяржплана (шчупакі) настойваюць на захаванні сацыялізму, цвёрдага дзяржрэгулявання і дамінацыі дзяржуласнасці.
Яны дапускаюць прыватную ўласнасць, але так, каб яна не кранала інтарэсы буйнога дзяржаўнага бізнэсу і наменклатуры. Апартуністы (ракі) адыходзяць у розныя бакі ў залежнасці ад настрою высокага начальства, а не сваіх каштоўнасцяў і перакананняў. У выніку мы назіраем стопар працэсаў рэфармавання эканомікі. Ніводны з бакоў не мае перавагі і адназначнай падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі.
Сам Лукашэнка пад ціскам крызісных з’яў у розных сітуацыях становіцца то лебедзем, то ракам, то шчупаком», —
піша ён у свам блогу.

«Рыначнікі»

Выступаюць за цэнавую лібералізацыю, зніжэнне інфляцыі, узмацненне жорсткасці патрабаванняў да фінансавання дзяржпраграм і дзяржпрадпрыемстваў, за прыватызацыю, стварэнне спрыяльных умоў для нацыянальнага малога і сярэдняга бізнэсу, зніжэнне падатковай і рэгулятарнай нагрузкі, санацыю і банкруцтва стратных прадпрыемстваў, спыненне крыжаванага субсідавання, уступ у СГА, мадэрнізацыю праз прыцягненне прамых замежных інвестыцый; за адэкватную істытуцыянальную падрыхтоўку да канкурэнцыі з расійскім бізнэсам у рамках АЭП.

1. Мікалай Снапкоў (міністр эканомікі)

2. Сяргей Румас (намеснік прэм’ер-міністра)

3. Андрэй Харкавец (міністр фінансаў)

4. Сяргей Дубкоў (намеснік старшыні Нацбанка)

5. Дзмітрый Голухаў (намеснік міністра эканомікі)

6. Уладзімір Зіноўскі (старшыня Белстата)

7. Мікалай Лузгін (першы намеснік старшыні Нацбанка)

8. Антон Кудасаў (намеснік міністра эканомікі)

9. Уладзімір Макей (кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта)

10. Анатоль Тозік (намеснік прэм’ер-міністра)

* * *

«Дзяржаўнікі» («інтэрвенцыяністы)

Выступаюць за захаванне цвёрдага цэнавага кантролю, безумоўнае прадастаўленне льготных, у тым ліку эмісійных крэдытаў для карпаратыўных і сектаральных «кропак росту», спісанне даўгоў для ўдзельнікаў дзяржпраграм, захаванне дзяржуласнасці з паступовай прыватызацыяй толькі стратных дзяржструктур, захаванне крыжаванага субсідавання, датавання праз нізкія тарыфы на ЖКГ, газ і электраэнергію дзяржаўных прадпрыемстваў; захаванне рэгіянальных гандлёвых бар’ераў у імя рэалізацыі прынцыпу «купляйце мясцовае».

1. Сяргей Ткачоў (памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях)

2. Анатоль Рубінаў (старшыня Савета Рэспублікі)

3. Міхаіл Русы (міністр сельскай гаспадаркі)

4. Дзмітрый Кацярыніч (міністр прамысловасці)

5. Анатоль Нічкасаў (міністр архітэктуры і будаўніцтва)

6. Аляксандр Якабсон (старшыня КДК)

7. Валянцін Чаканаў (міністр гандлю)

8. Уладзімір Палуян (міністр па падатках і зборах)

9. Аляксандр Папкоў (намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта)

10. Алег Праляскоўскі (міністр інфармацыі)

* * *

Нарэшце, трэцюю групу складаюць «флюгеры-апартуністы», якія дзейнічаюць толькі па загадзе зверху. Сярод іх Раманчук называе, у прыватнасці, прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Тура, а таксама старшыню Нацбанка Надзею Ермакову.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Барацьба за пачышчаныя месцы для аўто выйшла на новы ўзровень ВІДЭА3

МАЗ паказаў дом на колах ФОТЫ22

Змена рэжыму ў Расіі і куды прыйдзе Трамп? Гісторык — пра новы сусветны парадак і прагнозы на 2026 год13

Баранавіцкая раёнка расказала гісторыю пра кацяня ў слоіку. Міліцыя назвала гэта фэйкам, створаным дзеля хайпу

Беларуская каманда «Доктар Хаус» так сабе жартавала з Беларусі і беларусаў у расійскім шоу21

Беларусы ў 2025‑м яшчэ актыўней куплялі новыя машыны. Ці ўдалося пабіць абсалютны рэкорд і якія маркі ў топе?6

Ціханоўская падарыла Наўроцкаму некалькі кніг на беларускай мове. Якія?11

НАБУ апублікавала праслухоўванне з Юліяй Цімашэнка АЎДЫЯ20

«Апошняя рэстайлінгавая версія цюбінгу». У Рэчыцы каталіся з горкі… у труне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць