Музыка44

Беларусы Пецярбурга запісваюць дыск на словы класікаў + аўдыё

Сярод іх — творы Коласа, Броўкі, Геніюш, Янішчыц.

Беларусы Санкт-Пецярбурга рыхтуюць да выдання музычны дыск пад назвай «Пецярбургскі сшытак».

На дыску будзе 12 песень беларускага кампазітара з Санкт-Пецярбурга Ірыны Базылёвай на словы Якуба Коласа, Анатоля Кірвеля, Петруся Броўкі, Ларысы Геніюш, Яўгеніі Янішчыц ды іншых беларускіх паэтаў.

Ініцыятарам запісу дыска быў сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС «Бацькаўшчына», гісторык, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела рэдкай кнігі Расійскай Нацыянальнай (Публічнай) бібліятэкі Мікола Нікалаеў. Ён таксама з’яўляецца аўтарам кнігі «Беларускі Пецярбург», сярод герояў якой ёсць і Ірына Базылёва.

«Пасля заканчэння кнiгi “Беларускi Пецярбург” захацелася паспрабаваць актывiзаваць творчы патэнцыял яе герояў, — адзначае Мікола Нікалаеў.

На сённяшні дзень ужо гатовы пілотны дыск, на ім запісана 7 песень. Праект цалкам (у колькасцi 12 твораў) плануецца прэзентаваць 15 чэрвеня падчас юбілейнай, 20-й міжнароднай канферэнцыі «Санкт-Пецярбург i беларуская культура».

Праект «Пецярбургскi сшытак» з'яўляецца часткай вялiкага праекту пад назвай «Беларускi Пецярбург», якi распрацоўвае Мiкола Нiкалаеў.
Ён узначальвае Асацыяцыю беларусiстаў Пецярбурга, куды ўваходзяць мастакi, спевакi, паэты i г.д. У межах праекту выдаюцца кнiгі беларускіх пісьменнікаў Санкт-Пецярбурга, ладзяцца выставы мастакоў, праводзяцца экскурсii па «беларускім» Пецярбургу.

«У рамках гэтага вялiкага культурнага праекта мы задумалi зрабiць дыск маiх песень, якiя я пiсала на працягу 10 гадоў, — распавядае Ірына Базылёва. — Канешне, туды ўвайшлi далека не ўсе песнi — адбiралi найбольш лiрычныя, песнi, у якiх спяваецца пра каханне, любоў да Радзiмы».

У запісе «Пецярбургскага сшытка» ўзялі ўдзел больш за 10 спевакоў.

«Выканаўцы — гэта спевакi, родам з Беларусi,
якiя, як правiла, скончылi вышэйшыя музычныя ўстановы ў Пiцеры, дзе i засталiся, — гаворыць Ірына Базылёва. —
Практычна ўсе яны лаўрэаты мiжнародных конкурсаў, вядомыя у Пiцеры выканаўцы, працуюць у оперных тэатрах, капэле, вядуць сольную канцэртную дзейнасць. Хацелася б, каб яны не забылi сваю Радзiму, i каб Радзiма ведала пра сваiх спевакоў i ганарылася iх дасягненнямi.
Плануем развiваць гэты праект, рабiць канцэрты на розных пляцоўках Беларусi i замежжа».

Прапануем вашай ўвазе некалькі песень праекта:

Да сустрэчы. Сл Я. Янішчыц, выконвае Вятлана Гарбачова

Пахне чабор. Сл. П. Броўкі, выконвае Кірыл Жаровін

Даведка

Ірына Базылёва — кандыдат мастацтвазнаўства, выкладчык старажытных царкоўных спеваў, кампазітар.

Скончыла Мінскую музычную вучэльню (1998), Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю (аддзяленне старажытнарускага спеўнага мастацтва — 2003, аспірантура — 2008), факультэт гісторыі Еўрапейскага ўніверсітэта ў Санкт-Пецярбургу (2007).

Займаецца вывучэннем барочнай музыкi ВКЛ. Супрацоўнiчае з многiмi харавымi калектывамi Беларусi, Украiны, Польшчы, Расіi. Пiша гicтарычную працу па Вiльнi падчас Патопу (1655-1661). Працуе выкладчыкам музычна-тэарэтычных дысцыплін Санкт-Пецярбургскага інстытута Рэлігіязнаўства і Царкоўных Мастацтваў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту5

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Усе навіны →
Усе навіны

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны6

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

Анжаліка Борыс дала інтэрв'ю прапагандыстам — пра тое, што ў Беларусі ўсё добра24

«Дачка падумала, што гэта аўчарка». Што вядома пра мядзведзяня, якое шастала раніцай па Віцебску

Кіраўнік МУС Літвы: Хутка адбудзецца сустрэча літоўскага і беларускага бакоў наконт кантрабанды9

У «Байсол» вярнулася дырэктарка, якая абвяшчала пра звальненне з-за дыкпікаў Стрыжака12

Дырэктар спартшколы ў Светлагорску краў грошы з бюджэту і забраў стыпендыю ў спартсменкі1

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска6

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту5

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць