Грамадства

Магілёўскія бяздомнікі атрымаюць шанец

Тут створаць цэнтр часовага начнога перабывання.

У Магілёве з’явіцца 20 месцаў для бяздомнікаў. Тут створаць цэнтр часовага начнога перабывання для людзей без вызначанага месца жыхарства.

Займаць ложак у спецыялізаваным цэнтры бяздомны зможа цягам трох месяцаў.
Падчас тэрміну ён мусіць актыўна шукаць працу. Яму дапамогуць аднавіць дакументы і паспрыяюць сацыяльнай адаптацыі. Праз тры месяцы кіраўніцтва цэнтру будзе прымаць рашэнне, ці варта працягваць тэрмін перабывання чалавека. Бяздомных без жадання адаптавацца ў грамадстве і ўладкоўвацца на працу будуць высяляць.

Установу арганізуюць на базе цэнтру сацыяльнай адаптацыі для асобаў, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі, які адносіцца да Магілёўскага ўпраўлення ўнутраных справаў. Звычайна ў ім знаходзілі прытулак 10–12 чалавек, але гэтаю зімою колькасць бамжоў вырасла да 18.

З 1 сакавіка цэнтр пяройдзе на баланс Магілёўскага гарвыканкаму, зменіць назву і павялічыць колькасць ложкаў.

«Бяздомнікамі становяцца з розных прычынаў, але часцей за ўсё пасля вызвалення з турмы. Калі людзі аказваюцца на волі, шмат каму няма куды вяртацца, — кажа міласэрная сястра Таццяна Петручэнка. — Напрыклад, н

а гэтым тыдні ў святыню за дапамогаю прыйшоў мужчына, які адбываў тэрмін за нявыплату аліментаў. Дом, дзе ён раней жыў, за два гады стаў непрыдатны для жыцця, адтуль вынеслі ўсё, нават лямпачкі.
Пакуль ён уладкоўваецца на працу, яго пусцілі да сябе суседзі, але так шанцуе далёка не ўсім. Цэнтр, дзе б бамжы маглі пажыць некаторы час, дапаможа шмат каму вярнуцца да нармальнага жыцця».

Цяпер на ўліку ў органах унутраных справаў Магілёўскай вобласці зафіксаваныя 164 грамадзяніны без вызначанага месца жыхарства, большасць з іх — у Магілёве і Бабруйску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі8

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Не магу праверыць, як мяне пераклалі». Алексіевіч адказала на крытыку за выказванне пра адмову ад рускай мовы54

Літва вырашыла яшчэ раз звярнуцца да беларускіх уладаў наконт пытання сваіх фураў18

«Прабачце ім, беларусы». Расіяне папрасілі прабачэння за растоўскую каманду КВЗ15

Чаму хамелеоны круцяць вачыма ва ўсе бакі? Навукоўцы растлумачылі таямніцу «фатаграфічнага» позірку1

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»53

МАК збіраецца забараніць спартоўцам-трансгендарам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах10

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі8

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць