Лідары краін Еўрасаюза плануюць ухваліць прынятыя ў дачыненні да афіцыйнага Мінска санкцыі і маюць намер прадоўжыць працу ў гэтым кірунку. Вытрымкі з праекта заявы па Беларусі, якая, як чакаецца, будзе ўхвалена сёння на саміце Еўрасаюза ў Бруселі, публікуе агенцтва DPA.
У праекце выказана «сур’ёзная і ўзрастаючая занепакоенасць далейшым пагаршэннем сітуацыі ў Беларусі», а таксама вітаецца прынятае 27 лютага на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў ЕС рашэнне аб санкцыях.
Лідары краін ЕС маюць намер заклікаць сваіх міністраў «прадоўжыць працаваць над далейшымі мерамі» ў дачыненні да афіцыйнага Мінска.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары