Здарэнні33

Мінчанін абвінавачваецца ва ўцягванні ў прастытуцыю і прымушэнні да гэтага 15-гадовых

Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд Мінскага раёна крымінальную справу па абвінавачанні 30-гадовага жыхара сталіцы ў палавых зносінах з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту, уцягванні ў прастытуцыю, прымушэнні да заняцця прастытуцыяй у дачыненні да заведама непаўналетняй асобы.

Як паведаміла намеснік начальніка аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Таццяна Находка, раней судзімы непрацуючы мінчанін, жадаючы хутка і незаконна ўзбагаціцца,

з канца лістапада 2010 года па 14 ліпеня 2011 года выкарыстоўваў для заняцця прастытуцыяй пяцярых 15-16-гадовых дзяўчат.
Злоўжываючы іх даверам і наіўнасцю, схіліў да прастытуцыі, вывозіў іх да пэўнага месца на аўтамагістралі, дзе дзяўчаты пад кантролем аказвалі сексуальныя паслугі вадзіцелям і пасажырам аўтамабіляў. Заробленыя грошы яны перадавалі абвінавачванаму.

Для ўзмацнення кантролю за дзяўчатамі трох з іх ён пасяліў у арандаванай кватэры, а з мэтай недапушчэння іх адмовы ад прастытуцыі неаднаразова ўжываў да іх фізічнае насілле, збіваючы іх, пагражаў у выпадку адмовы паведаміць бацькам пра характар іх заняткаў. Тым самым мужчына прымушаў непаўналетніх працягваць займацца прастытуцыяй.

У якасці злачыннага даходу абвінавачванага ў справе фігуруюць сумы ў 70 долараў, 10 еўра і больш за 118 мільёнаў рублёў.

Дзеянні абвінавачванага кваліфікаваныя паводле арт. 168, ч. 2 арт. 171, ч. 2 арт. 171–1 Крымінальнага кодэкса.

Крымінальную справу расследавала ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціск на Пуціна не працуе». Сенатар Грэм заклікаў Трампа ўзброіць Украіну «Тамагаўкамі»2

Стала вядома, па якіх артыкулах судзілі блогера Максіма Шуканава

У Венесуэле будзе не проста вызваленне палітвязняў, а амністыя, прычым за ўсе гады. А мясцовую «амерыканку» ператвораць у грамадскую прастору17

У «Мінск-Свеце» прарвала трубу з халоднай вадой. Вуліцу затапіла ВІДЭА2

Ціхая вайна за свядомасць. Як Расія хавае сваю прапаганду за асабістымі гісторыямі5

Куды знікла «самая паспяховая ракета» Украіны «Фламінга»?22

У Парыжы правялі ператрус у мясцовым офісе X і выклікалі на гутарку Ілана Маска1

Беларусь увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых пастаўшчыкоў у Кітай курыных лапак2

Эпштэйн рабіў генетычны тэст. «Там сказана, што я з Беларусі»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць