Свет

В. Юшчанка зацьвердзіў плян падрыхтоўкі візыту А. Лукашэнкі

Першапачаткова гэты візыт кіраўнікі дзяржаваў плянавалі на люты, але потым яго перанесьлі на сакавік.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка ўказам ад 3 сакавіка зацьвердзіў плян мерапрыемстваў па падрыхтоўцы рабочага візыту прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну.

Першапачаткова гэты візыт кіраўнікі дзяржаваў плянавалі на люты, але потым яго перанесьлі на сакавік.

Юшчанка, між іншага, даручыў падрыхтаваць для падпісаньня падчас візыту Лукашэнкі пяць дакумэнтаў: пагадненьне аб спрошчаным парадку перасячэньня беларускай тэрыторыі работнікамі і транспартнымі сродкамі Чарнобыльскай АЭС; пратакол аб зьмяненьнях пагадненьня аб супрацоўніцтве ў галіне дзяржаўных выпрабаваньняў і аховы гатункаў расьлінаў; дагавор аб перадачы асобаў, прыгавораных да пазбаўленьня волі; мэмарандум аб супрацоўніцтве ў энэргетычнай сфэры й консульскую канвэнцыю.

Рабочы візыт Лукашэнкі ва Украіну, хутчэй за ўсё, у сакавіку адбудзецца, бо Юшчанка даручыў міністэрству замежных справаў Украіны падрыхтаваць да 30 сакавіка справаздачу аб гэтым візыце.

Радыё Рацыя

Каментары

Цяпер чытаюць

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома64

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

За ростам выкарыстання беспілотнікаў Расіяй ва Украіне стаяць кітайскія заводы5

ШІ-апакаліпсіс? Частка тэхналагічнай эліты гатовая да канца чалавецтва14

У ЗША анансавалі «вялікую заяву» па пастаўках зброі Украіне1

Вобшук на мяжы і «царская» сталоўка. Як польскі блогер наведаў Беларусь15

Заязджае ці не? Аўтобусны перавозчык заблытаў беларусаў з-за прыпынку ў віленскім аэрапорце

Гомельскія бібліятэкі закупляюць сотні новых кніг — і ніводнай па-беларуску6

Вячорка пра заяву Лукашэнкі: Пакуль ніякай канкрэтыкі вакол гэтай здзелкі няма5

Лукашэнка гатовы адмовіцца ад Нобелеўскай прэміі22

Беларуска дапамагала мігрантам легалізавацца ва Украіне праз шлюб. У выніку страціла ДНЖ сама4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома64

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць