Культура44

Ігар Варашкевіч: «Абрыдла бегаць па дварах»

Лідэр «Крамы» падзяліўся сваімі думкамі з нагоды адмовы аддзелу культуры Менгарвыканкаму на правядзеньне сольнага канцэрту, а таксама патлумачыў прычыну сваёй адсутнасьці на «Рок‑Каранацыі».

Лідэр гурту «Крама» падзяліўся сваімі думкамі з нагоды адмовы аддзелу культуры Менгарвыканкама на правядзеньне сольнага канцэрту гурта, а таксама патлумачыў прычыну сваёй адсутнасьці на «Рок‑Каранацыі»: «Я адлучыў палову беларускіх тэлеканалаў на сваім тэлевізары, аднак усё роўна даводзіцца бачыць рэкляму якога турнэ Анжалікі Агурбаш – усе такія шчасьлівыя, працуюць, граюць, а «Крама», якая ўсё сваё жыцьцё аддала рок‑н‑ролу, нікому не патрэбная». Сытуацыю з забаронай канцэрту «Крамы» камэнтуе начальнік аддзелу культуры Менгарвыканкама Ўладзімер Анцыповіч.

«Крама» ўжо некалькі месяцаў рыхтуе сваю новую праграму, якую плянавала прэзэнтаваць у бліжэйшы час. «Канкрэтнай даты не было, — тлумачыць Ігар Варашкевіч. – Хацелі зрабіць канцэрт не ў маленькім клюбе, а ў залі на чалавек 300‑500 і таму зьвярнуліся па дазвол у Менгарвыканкам, бо бязь іх згоды правесьці выступ нельга». Два тыдні музыкі чакалі рашэньня кіраўніка аддзелу культуры Ўладзімера Анцыповіча: «Адразу нам не адмовілі, але потым сказалі: аніякіх там «крамаў» і «варашкевічаў з кампаніяй» таксама». Цяпер у неафіцыйным сьпісе забароненых музыкаў фігуруюць ня толькі назвы асобных гуртоў, якім непажадана даваць дазвол на выступ, але і канкрэтныя прозьвішчы лідэраў вядучых айчынных рок‑каманд.

Ігар Варашкевіч, які пачаў займацца музыкай яшчэ за часамі Брэжнева‑Андропава, ня вельмі зьдзіўляецца сёньняшняму стану рэчаў: «Дзіўнага тут нічога няма, але настолькі мне гэтая «адліга» абрыдла. Я адлучыў палову беларускіх тэлеканалаў на сваім тэлевізары, аднак усё роўна даводзіцца бачыць рэкляму якога турнэ Анжалікі Агурбаш – усе такія шчасьлівыя, працуюць, граюць, а «Крама», якая ўсё сваё жыцьцё аддала рок‑н‑ролу, нікому не патрэбная. Як сабакі мусім па дварах бегаць. Проста брыдка ад усяго».

Прыхільнікам «Крамы» Ігар Варашкевіч абяцае, што яны пачуюць новыя песьні гурта, праўда невядома дзе, калі, на якой апаратуры. Свой новы альбом музыкі хацелі спачатку назваць на назьве адной зь песень — «Mein Faterland, auf wiedersehen». Потым назву дыску зьмянілі на «Усё жыцьцё – дзіўны сон». «Цяпер мне хочацца яго ізноў назваць, як плянавалася першапачаткова», — зь невясёлай іроніяй кажа Ігар Варашкевіч.

Лідэр «Крамы» таксама пракамэнтаваў сваю адмову ўдзельнічаць у сёлетняй цырымоніі «Рок‑Каранацыя». Плянавалася, што музыка выйдзе на сцэну, каб выканаць адну з галоўных песень мінулага году – «Аўтабіяграфія» з праекту «Салідарны зь Беларусьсю»: «Каб на мяне ніхто не крыўдзіўся, хацелася бы параіць дырэктару «Класс Клуба» Генадзю Шульману. Хоць ён і займаецца выключна грашыма, можна было бы навучыца частаваць удзельнікаў цырымоніі гарбатай ды печывам, як тое робіцца ва ўсіх цывілізаваных краінах. Мне 47 год будзе, і мне абрыдла бадзяцца па гэтых куратніках за сцэнаю».

Кіраўнік аддзелу культуры Менгарвыканкама Ўладзімер Анцыповіч прызнаўся ў размове з ТГ, што сам любіць рок‑музыку. Калісьці ён граў у рок‑гурце «Радыяцыя» і вучыўся разам у Інстытуце культуры зь лідэрам гурта «Палац» Алегам Хаменкам. Аднак ён не падзяляе меркаваньня некаторых айчынных рок‑музыкаў: «Мая асабістая пазіцыя такая – музыкант павінен займацца музыкай і не ўлазіць у палітычныя справы. Як грамадзяне – няхай яны ўдзельнічаюць у якіх заўгодна акцыях ды мітынгах, але музычнам гуртам ў гэтых справах, на мой пункт гледжаньня, браць удзел не належыць», — кажа ён на выдатнай беларускай мове. На пытаньне, што можа параіць супрацоўнік сфэры культуры, які выдае ліцэнзіі на канцэртную дзейнасьць, айчынным музыкам, якім па‑сутнасьці забараняюць займацца сваёй справай, сп.Анцыповіч адказаў: «Яны самі ведаюць у чым справа, ізноў уздымаць гэтую тэму ня хочацца. Давайце пакінем яе без камэнтароў».

Каментары4

Цяпер чытаюць

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію6

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Рукі прэч ад сасісачак!». У сацсетках горача абмяркоўваюць барацьбу Лукашэнкі з кавай на запраўках. Некаторыя заклікаюць дзейнічаць больш жорстка19

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука4

У матчы чэмпіянату Беларусі па футболе гулец парваў майку, а запасной для яго не было5

У тэлеграм-каналах беларускіх чыноўнікаў дазволена толькі захапляцца. Крытычныя рэакцыі пад забаронай7

У адной са школ Жодзіна выпаў з акна хлопчык4

У мінскім Батанічным садзе правядуць фестываль агню

У Еўропе ўспрымаюць сустрэчу Пуціна і Трампа ў Будапешце як «палітычны кашмар»11

Прынц Эндру адмовіўся ад тытула герцага Ёркскага. Яму зноў вылезла бокам справа Эпштэйна

Арменія можа падаць заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз ужо ў лістападзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію6

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць