Афіша

На поўдні і ўсходзе

Калі б выбіраўся самы калярытны беларускі шахматыст, мы б аддалі голас Сяргею Каспараву - чаго вартае прозьвішча… 37-гадовы магілёвец пакуль ня гросмайстар, але з рэйтынгам пад 2500 прапісаўся ў вышэйшай лізе. Яшчэ ён вылучаецца тым, што вандруе па краінах, экзатычных з гледзішча шахматнай публікі, і разьбівае міты пра іхнюю экзатычнасьць. Летась Сяргей пасьпяхова выступаў у Лібане, сёлета - у Іране. Менавіта прадстаўнік Ірану Амір Малагі перашкодзіў гульцу зь Беларусі павесьці рэй, нанесшы яму адзіную паразу… Вынік С.Каспарава - 6,5 бала з 9, 13-е месца сярод 278 удзельнікаў. Праўда, асобныя зь іх запісваліся ў турнір pro forma і выбывалі, ледзь уступіўшы ў гульню.

У лютым іранцы масава наведалі Маскву, узяўшы ўдзел у фэсьце "Аэрафлёт-2006". Зрэшты, беларуская дэлегацыя сваёй прадстаўнічасьцю засланіла ня толькі Іран, а шмат якія краіны эўразійскае прасторы. Тры вядучыя гросы - Аляксей Аляксандраў, Аляксей Фёдараў, Сяргей Азараў - біліся ў галоўным турніры "A1", экс-чэмпіён сьвету сярод юнакоў Сяргей Жыгалка - у турніры "А2" (вілка рэйтынгу - 2400-2549), Ганна Шарэвіч і чэмпіён Магілёўшчыны Герман Качаткоў - у турніры "B" (ELO 2200-2399)… Сёлета ад нашых чакаліся сэнсацыі, дзеля іх нават запрацаваў сайт chess.by, але… Аляксандраў сышоў з турніру пасьля 6 тураў, набраўшы ўсяго 2,5 бала, Азараў застаўся ў "мінусе". Найлепшым чынам адпрацавалі ўнёскі Фёдараў, Жыгалка і Качаткоў: усе ўзялі па "плюс 2". У турніры "С" - для аматараў - даволі годна сябе паказалі беларускія "вэтэраны", якім за 50: Уладзімер Абламскі, Валянцін Казанцаў, Аляксей Севянюк.

Каментары

Цяпер чытаюць

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Футбаліста з Радашковічаў кінулі ў калонію — дачапіліся да каментаў2

Вулічны артыст атрымаў 50% апёкаў падчас фаер-шоу ў Пецярбургу. На яго выліла газу п'яная глядачка7

«Такі страшэнны гук быў, я ажно падскочыла». Што зараз адбываецца ў Гомелі, дзе быў разбураны пад'езд2

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна31

Войска Расіі ўдарыла па партовай інфраструктуры Адэскай вобласці: 7 загінулых, 15 параненых

«Гэта не пачатак вайны — гэта абвяшчэнне пра помсту». ЗША нанеслі ўдары па цэлях «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі2

Ці можна насіць адны і тыя ж шкарпэткі некалькі дзён? Мікрабіёлагі даюць адназначны адказ11

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА9

У Кіеве дэмантуюць помнік Міхаілу Булгакаву ў цэнтры горада118

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць