19 красавіка. Клуб Re:Public (Мінск, Прытыцкага, 62).
Бярозаўскі гурт :B:N: амаль скончыў працу над трэцім студыйным альбомам пад працоўнай назвай "Крок за крокам!"У сувязі з гэтым музыкі вырашылі прэзэнтаваць слухачам сінгл, у які ўвайшлі дзве песні: "Зрабі сябе сам" і "Мой шалёны дзень!"
Па словах музыкаў, альбом стане вынікам іх творчасці у перыяд ад 2007 да 2011 года. Матэрыял атрымаўся дастаткова разнастайны. Да гэтага музыкі і імкнуліся. :B:N: - значыць "Без назвы", таму прынцыповых абмежаванняў вырашылі не рабиць, жартуюць яны. Сам альбом "безназоўныя" прэзентуюць на пачатку восені.
19 красавіка у минскім клубе Re:Public (Прытыцкага, 62) гурт прэзентуе сінглнажыва для усіх, хто знойдзе час і жаданьне прыйсці на канцэрт. А сам сінгл можна будзе паслухаць і cпампаваць 4 красавіка на старонцы гурту.
-
Беларуская рэперка Мэйбі Бэйбі наведала Дзярждуму і адправіла гуманітарную дапамогу расійскім войскам
-
Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі
-
Піт Паўлаў: «У N.R.M. былі і дзікая папулярнасць, і наватарства. Зробім апошнія канцэрты прыгожымі»
Каментары