Паводле сведчанняў праваабаронцаў, якія трапілі на судовы працэс, Валерый Шчукін ў дрэнным стане, гаворыць павольна, з паўзамі.
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Мікалай Петрушэнка сцвярджае, што ўлады спяшаюцца асудзіць Шчукіна, пакуль не прыехаў яго адвакат. Петрушэнка яшчэ ўчора інфармаваў аршанскую міліцыю пра тое, што Валерый Шчукін нядаўна выпісаўся са шпіталя і яму неабходная строгая дыета. Апроч таго, у
«Чалавека з дыябетам пратрымалі ноч за кратамі. Але мяне здзівіла іншае. У кнізе заўваг і прапановаў, куды ўчора я напісаў прапанову інфармаваць кіраўнікоў СІЗА і аператыўнікаў пра стан здароўя Шчукіна, мой запіс нават не разгледжаны, яго ніхто нават не чытаў».
Па словах Петрушэнкі, лекар ізалятара часовага ўтрымання таксама заклапочаны станам Шчукіна і нават мяркуе, што апазіцыянер хоча памерці за кратамі.
Нагадаем, Шчукін быў адным з удзельнікаў групы праваабаронцаў і журналістаў, якія прыехалі ў Оршу падтрымаць на судзе затрыманых Анатоля Лябедзьку, Сяргея Калякіна і Аляксандра Атрошчанкава. Пратэстуючы супраць таго, што судовы працэс хочуць зрабіць закрытым, Шчукін лёг на падлогу, каб нельга было зачыніць дзверы.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары