У «Каменным Логу» легкавік урэзаўся ў нерухомую фуру
Жанчына-кіроўца атрымала цяжкія траўмы галавы, яна знаходзіцца ў рэанімацыі.
Недалёка ад мытнага пункта пропуску «Каменны Лог» у Ашмянскім раёне позна вечарам 29 сакавіка аўтамабіль «Фіят» урэзаўся ў фуру «Сканія». За рулём легкавіка была жанчына. З цяжкімі траўмамі галавы яна дастаўленая ў бальніцу.
«Фіят» рухаўся ў бок пункта мытнага афармлення. «Сканія» стаяла на правай абочыне ў чарзе грузавых аўтамабіляў.
Па папярэдняй інфармацыі, фура была абазначаная габарытнымі агнямі і святлоадбівальнымі стужкамі. Што стала прычынай аварыі — устанавіць пакуль немагчыма, бо віноўніца здарэння знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы.
Цяпер чытаюць
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары