Як паведамляе тэлеграм-канал Мінскбуда, з будаўніцтва ўжо прыбралі агароджы і завяршылі работы па добраўпарадкаванні. На пляцоўцы засталіся толькі некалькі апошніх бытовак генеральнага падрадчыка.

Фасадныя работы практычна завершаныя — гатоўнасць складае 99,9 %.
Унутры паліклінікі ідзе актыўнае прыбіранне памяшканняў, пачынаючы з кабінетаў і спускаючыся ўніз па калідорах і лесвіцах. Паралельна расстаўляецца мэбля і мантуецца абсталяванне. Гідрамасажныя ванны ўжо падключаны, а стаматалагічныя ўстаноўкі размеркаваны па адпаведных кабінетах.

Чакаецца, што адкрыццё паліклінікі на 680 месцаў адбудзецца да канца 2025 года.
Каментары