Грамадства

Шчукін аштрафаваны на 1 млн 190 тыс.

У аршанскім гарадскім судзе прайшоў суд над грамадскім дзеячам, праваабаронцам Валерыем Шчукіным.

Шчукіна аштрафавалі на 1 мільён 190 тысяч рублёў. За дробнае хуліганства ён атрымаў штраф 4 базавыя велічыні (140 000), і за непадпарадкаваньне міліцыі — 30 базавых (1 млн 50 тыс).

Яго затрымалі 29 сакавіка пасля працэсу над кіраўніком партыі левых «Справядлівы свет» Сяргеем Калякіным, кіраўніком АГП Анатолем Лябедзькам і грамадскім актывістам Аляксандрам Атрошчанкавым.

Шчукін пратэставаў супраць таго, што працэс зрабілі закрытым. Калі супрацоўнікі міліцыі перакрылі ўваходы на трэці паверх, дзе праходзіў працэс над палітыкамі, Валерый Шчукін сваім целам заблакаваў дзвярны праём, каб міліцыянеры не зачынілі дзверы. Пры затрыманні Шчукіну заявілі, што сваімі дзеяннямі ён замінае працы суду. Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць