Эканоміка11

Maxima ўсё ж ступіла ў Беларусь

Зарэгістраванае даменнае імя maximabelarus.by.

Буйны прыбалтыйскі рытэйлар Maxima, які раней адхрышчваўся ад прыходу ў Беларусь, усё ж афіцыйна пазначыў свой інтарэс да нашай краіны, зарэгістраваўшы даменнае імя maximabelarus.by.

Паводле інфармацыі cctld.by, уладальнікам дамена значыцца зарэгістраваная ў Вільні Maxima Group.

Maxima Group кіруе прадпрыемствамі рознічнага гандлю ў пяці краінах, якія складаюцца з 485 гандлёвых цэнтраў Maxima X, Maxima XX, Maxima XXX, T-Market, T-Market Express, Aldik: у Літве іх 220, у Латвіі — 136, у Эстоніі — 66, у Балгарыі — 42, у Польшчы — 21. На прадпрыемствах, якімі кіруе Maxima Group ва ўсіх гэтых краінах, працуюць больш за 28 тыс. чалавек. Зварот рознічнага гандлю Maxima Group па выніках 2011 года складзе больш за 2 млрд еўра. Maxima Group валодае група кампаній Vilniaus Prekyba, ключавымі акцыянерамі якой з’яўляюцца сем’і Нумавічус і Марцінкявічус. Яны ўваходзяць у Топ-10 самых заможных літоўцаў.

Варта адзначыць, што Maxima Group завершыла ўгоду па набыцці 100% акцый польскай рознічнай сеткі Aldik Nova толькі ў лютым гэтага года. Да літоўцаў адышлі 21 крама, пякарня і кандытарскі цэх гэтай сеткі. Па словах гендырэктара Maxima Group Міндаўгаса Багданавічуса, «мы набылі гандлёвую сетку, ідучы за стратэгічным напрамкам дзейнасці, што прадугледжвае пашырэнне ў замежных краінах». «Асноўныя стратэгічныя напрамкі нашай дзейнасці ў 2012 г. застаюцца ранейшымі. Група плануе працягваць умеранае развіццё за мяжой», — сказаў ён.

Вядома, што

для дзейнасці ў Беларусі створаная літоўская кампанія Glera. Яе ўзначальвае Аўрымас Намаюшка, які каля 10 гадоў прапрацаваў у структурах Vilniaus Prekyba. Glera стварае цяпер у Беларусі сетку невялікіх універсальных магазінаў каля дому.
У 2011 годзе літоўскія бізнэсоўцы актыўна апрацоўвалі Мінск і беларускія рэгіёны і зарэгістравалі каля 30 сваіх даччыных кампаній. Пры гэтым ён не пацвердзіў дачыненне акцыянераў Vilniaus Prekyba да дзейнасці кампаніі, а таксама тое, што сетка будзе звацца Maxima.

«Ім пакуль нявыгадна гаварыць на гэтую тэму па шэрагу прычын. І палітычных, і эканамічных. Канкурэнцыя ў сферы рознічнага гандлю даволі высокая. Таму рана раскрываць усе карты. Тэма прыцягнення інвестыцый у Беларусь з ЕС таксама пакуль у некаторай ступені гуляе супраць іх», —
мяркуе эксперт у рознічным гандлі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць