Культура11

Гарсія Маркес пісаў мемуары, а напісаў раман

Выйшла новая кніга славутага калумбійца «Жыць, каб расказваць пра жыццё».

Назваць гэтую кнігу мемуарамі наўрад ці магчыма: аўтар, смеючыся, калісьці анансаваў апісаныя ў ёй падзеі як «чыстую праўду, праўду ад Маркеса», і гэтым усё сказана.

Так, перад намі чарговы раман у стылі магічнага рэалізму, ці то рэмейк, ці то сіквел «Ста гадоў адзіноты», напісаны гэтым разам ад першай асобы.
Кінематаграфічныя параўнанні тут больш чым дарэчныя: сам пісьменнік, па яго прызнанні, шмат дзесяцігоддзяў захоплены кіно і нават быў адным з першых калумбійскіх кінакрытыкаў, а «Жыць, каб расказваць пра жыццё» спачатку прыносіць чытачу тыя ж змяшаныя пачуцці, якія прыносіць прагляд дакументальнага фільма, знятага пра здымкі фільма мастацкага. З аднаго боку, пра пісьменніцкую «кухню» Маркеса шалёна цікава чытаць, з другога — здаецца, быццам кожная старонка прыносіць табе чарговае расчараванне. Напрыклад, калі верыць Маркесу, яго дзед Нікалас быў палкоўнікам арміі лібералаў падчас тысячагадовай вайны, і менавіта яму давялося разам з жонкай бегчы з роднага горада Баранкілья ў пыльны і гарачы пасёлак Аракатака, пасля таго як палкоўнік забіў свайго земляка на дуэлі.

Менавіта ён узяў калісьці маленькага Габіта з сабой па пакупкі ў камісарыят бананавай кампаніі «Юнайтэд Фрутом», дзе будучы аўтар «Ста гадоў адзіноты» ўпершыню ўбачыў лёд.

Менавіта яго пазашлюбныя дзеці, з накрэсленымі на ілбах крыжамі, якія засталіся ад каталіцкай Попельнай серады, заявіліся ў сямейны дом у Аракатацы і былі цёпла прынятыя бабуляй пісьменніка. Нарэшце, менавіта палкоўнік Гарсія, на старасці гадоў расчараваўшыся ў палітыцы, заняўся, па сямейнай традыцыі, ювелірнай справай, час ад часу майструючы сваіх знакамітых залатых рыбак. Гэтак жа гісторыі незлічоных начных гаршчкоў у каморы, трох тысяч мёртвых рабочых, скінутых у мора, каштана ў двары, лятаючага святара і дзяўчынкі, якая есць зямлю, паводле Маркеса, зусім не былі прыдуманыя аўтарам гісторыі роду Буэндзія, а толькі скампіляваныя і перапрацаваныя ў раман, які Маркес задумаў напісаць яшчэ ў юнацтве.

На шчасце, расчараванне ад таго, што мноства неверагодных падрабязнасцяў «Ста гадоў адзіноты» (да выдання якога падзеі мемуараў так і не дабіраюцца, абрываючыся на ўцёках Маркеса з Вялікабрытаніі ў Еўропу), праходзіць хутка.
Яго змяняе юначае захапленне ад новай сустрэчы з непараўнальным стылем аднаго з найвялікшых апавядальнікаў сучаснай літаратуры, цалкам абгрунтаваныя сумневы ў сапраўднасці апісаных падзей і захапленне, якое выклікаюць іншыя, дагэтуль нам не вядомыя і нібыта сапраўдныя падзеі біяграфіі.

Празорлівы папугай, які прадказаў уварванне дзікага быка ў дом сям’і Маркесаў і ледзь не скончыў свае дні ў кацялку; танцы цвыркуна, з’едзенага прыяцелем Маркеса на вячэру; твар памерлага сенатара, які з’явіўся аўтару ў люстэрку замест уласнага; адукацыя пры дапамозе сэксу; каханне на ўсё жыццё; палітычныя крызісы і кровапралітныя войны, журналістыка і літаратура; сэкс і п’янкі, галеча і першая слава; Аракатака, Баранкілья, Багата, Картахена і Жэнева…

На простае пералічэнне ўсіх фантастычных падзей і падрабязнасцяў, якія ці то мелі, ці то не мелі месца ў жыцці пісьменніка, не хапіла б і ста часопісных рэцэнзій. На шчасце, у гэтым няма ніякай неабходнасці: цяпер, праз 10 гадоў пасля таго, як Габрыэль Гарсія Маркес выдаў першы том сваіх выдуманых мемуараў, і рускамоўныя чытачы могуць даведацца гісторыю жыцця, якое ён пражыў, каб расказаць пра яго.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць