Грамадства11

Суд над Паўлам Вінаградавым адкладзены

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.

Працэс па ўзмацненні нагляду для былога палітвязня Паўла Вінаградава меўся пачацца сёння раніцай у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Падставамі для гэтага лічацца неаднаразовыя парушэнні Кодэксу аб адміністратыўных праваапарушэннях з моманту ягонай амністыі 14 верасня 2011 года. Толькі ў апошні час яго некалькі разоў затрымлівалі нібыта за брыдкаслоўе і прысуджалі да адміністратыўных арыштаў. Сёлета ён адбыў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна 25 сутак.

Калі прэвентыўны нагляд будзе ўзмоцнены, Павел Вінаградаў згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам Беларусі будзе абавязаны:

з’яўляцца па выкліках у органы ўнутраных спраў і даваць тлумачэнні па пытаннях выканання патрабаванняў прэвентыўнага нагляду;

папярэджваць орган унутраных спраў аб змене месцаў працы і жыхарства;

выязджаць за межы раёна (горада) толькі са згоды органа ўнутраных спраў.

Прэвентыўны нагляд прадугледжвае таксама абмежаванні па часе знаходжання за межамі жылля, а таксама забарону на наведванне вызначаных масавых мерапрыемстваў ды іншыя абмежаванні.

Нагадаем, што 15 сакавіка ў судзе Перашамайскага раёна Мінска прайшло судовае пасяджэнне, па выніках якога быў усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на 1 год за былым палітвязнем Уладзімірам Яроменкам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць