Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка зрабіў кадравыя прызначэнні ў КДБ. Ён прызначыў Уладзіміра Арчакова начальнікам упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці.
Даў згоду на прызначэнне Аляксандра Крывогіна начальнікам галоўнага ўпраўлення контрразведкі КДБ, Аляксандра Пакумейкі -- начальнікам галоўнага ўпраўлення абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам КДБ.
Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне Аляксандра Талсташова начальнікам галоўнага ўпраўлення па контрразведвальным забеспячэнні праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ.
Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары