Справа ў дачыненні да Дзяніса Дашкевіча з Рагачова прыпынена
25 красавіка суд Рагачоўскага раёна прыпыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні да грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча.
Як паведаміў БелаПАН актывіст, адміністрацыйны пратакол вернуты ў міліцыю, супрацоўнікі якой і складалі яго. У дачыненні да Дашкевіча быў складзены пратакол па арт. 9.21 КоАП (парушэнне аўтарскіх правоў) па заяве галоўнага рэдактара раённай газеты «Свабоднае слова» Андрэя Шышкіна. Ён звярнуўся ў пракуратуру з заявай, што з сайта раённай газеты былі перадрукаваны без дазволу матэрыялы на сайце vrogacheve.ru, тым самым аўтарскія правы выдання былі парушаны. З пракуратуры заява была пераадрасавана ў міліцыю. Супрацоўнікі РАУС прыйшлі да высновы, што Дзяніс Дашкевіч з’яўляецца адміністратарам сайта vrogacheve.ru і нясе адказнасць за публікацыі на гэтым рэсурсе.
«Я не з’яўляюся адміністратарам сайта, і суд не змог даказаць адваротнае. Таксама ў судзе параўноўваліся матэрыялы на сайце раённай газеты і нашым
Паводле слоў Дашкевіча, 17 красавіка, калі ішло першае пасяджэнне суда, сайт vrogacheve.ru быў узламаны невядомымі. «Там з’явіўся артыкул нібыта ад майго імя са зневажальным зместам і папрокамі ў адрас апазіцыянераў і праваабаронцаў. Пазней з сайта зніклі ўсе навіны, была знішчана ўся наша база. Цяпер мы працуем над аднаўленнем рэсурсу», — дадаў малады чалавек.
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары