Эканоміка2020

Лукашэнка даў вясковым прадпрымальнікам беспрэцэдэнтныя падатковыя льготы

Падпісаны дэкрэт аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, у сельскай мясцовасці.

У Беларусі будуць прыняты меры па стымуляванні прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці, сярэдніх і малых гарадскіх паселішчах. Адпаведны дэкрэт № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 мая.

Дэкрэт прыняты ў мэтах стварэння яшчэ больш спрыяльных умоў для развіцця бізнесу ў рэгіёнах, стымулявання дзелавой ініцыятывы грамадзян, нарошчвання экспартнага патэнцыялу Беларусі.

Дакумент уключае палажэнні дэкрэтаў ад 20 снежня 2007 года № 9 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці ў сельскай мясцовасці» і ад 28 студзеня 2008 года нумар 1 «Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)».

Дзеянне дэкрэта будзе распаўсюджвацца на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці.

Прадугледжваецца вызваленне камерцыйных арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці тавараў (выкананню работ, аказанню паслуг) на гэтай тэрыторыі, на працягу сямі каляндарных гадоў з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі ад выплаты падатку на прыбытак і падаходнага падатку, падатку на нерухомую маёмасць,
дзяржаўнай пошліны за выдачу спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне асобных відаў дзейнасці, ад абавязковага продажу валютнай выручкі, адлічэнняў у інавацыйныя фонды, а таксама ад абавязковага заключэння здзелак на біржавых таргах ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» пры набыцці сыравіны, камплектуючых і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці і ажыццяўленні знешняга гандлю таварамі ўласнай вытворчасці.

Аналагічнае права прадастаўляецца адасобленым падраздзяленням камерцыйных арганізацый Рэспублікі Беларусь, якія створаны і ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці тавараў (выкананню работ, аказанню паслуг) на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці і маюць асобны баланс.

Дэкрэтам прадугледжана адчужэнне існуючых у дзяржаўнай уласнасці і размешчаных на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў),
незавершаных закансерваваных капітальных будынкаў, незавершаных незакансерваваных капітальных будынкаў без продажу права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання адчужальнай маёмасці, калі такі зямельны ўчастак прадастаўляецца пакупніку маёмасці ў арэнду. Пры гэтым зямельны ўчастак прадастаўляецца ў арэнду пакупніку маёмасці без правядзення аўкцыёну і спагнання платы за права заключэння дагавора арэнды.

Таксама прадугледжваецца прадастаўленне пакупніку (па яго пісьмовай заяве) растэрміноўкі аплаты маёмасці (у тым ліку будынкаў і памяшканняў), што набываецца ім для арганізацыі ўласнай вытворчасці тавараў (выканання работ, аказання паслуг) і іх рэалізацыі, на тэрмін, пазначаны ў заяве, але не большы за пяць гадоў з дня заключэння дагавора куплі-продажу,
са штомесячнай індэксацыяй плацяжоў і выкананнем iншых патрабаванняў, прадугледжаных заканадаўствам аб распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю.

Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія аказваюць транспартныя паслугі, будуць мець права прымяняць палажэнні дэкрэта толькі пры ўмове, калі пункты адпраўлення (пагрузкі) і (або) назначэння (разгрузкі) размешчаны на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці. Пры гэтым транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца імі для аказання паслуг, павінны быць зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку ў органах Дзяржаўтаінспекцыі МУС на названай тэрыторыі.

Акрамя таго, прадугледжана вызваленне ад абкладання ўвазнымі мытнымі пошлінамі і падаткам на дабаўленую вартасць тавараў,
што ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі ў якасці ўкладу ў статутныя фонды камерцыйных арганізацый, зарэгістраваных на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці, і павелічэнне тэрміну дзеяння прадастаўляемых ільгот на названыя тавары з трох да пяці гадоў.

Прадугледжаны дэкрэтам парадак ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці на названых тэрыторыях будзе садзейнічаць павышэнню прывабнасці інвесціравання ў эканоміку рэспублікі, ліквідацыі адміністрацыйных бар’ераў, развіццю імпартазамяшчальных вытворчасцей, павышэнню эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў і эканомікі ў цэлым, стварэнню новых рабочых месц і павышэнню ўзроўню жыцця людзей.

Каментары20

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі24

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза1

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць