Архітэктурная студыя Adrian Smith + Gordon Gill з Чыкага прадставіла эскізы двух хмарачосаў для новага міжнароднага дзелавога раёна Сеула, сталіцы Паўднёвай Карэі.
Праект атрымаў назву «Танцы драконаў». Нестандартнае шкленне фасадаў імітуе луску гэтых міфічных істот і стварае візуальны эфект руху вакол цэнтральных стрыжняў вежаў.
Канструктыўныя элементы шклення дазваляюць панелям раскрывацца, утвараючы адтуліны ў 600 мм для аптымальнай цыркуляцыі паветра. Праект прадугледжвае выкарыстанне цэлага комплексу «зялёных» і энергазберагальных тэхналогій, пачынаючы ад сонечных батарэй на дахах і заканчваючы патройнымі шклопакетамі, якія перашкаджаюць страце цяпла.
Адзін з хмарачосаў будзе мець вышыню 390, другі — 450 метраў. Акрамя офісаў усярэдзіне размесцяцца і жылыя апартаменты. На самых верхніх паверхах запраектаваны пентхаўзы з панарамным
Цяпер чытаюць
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары