Меркаванні1010

«У адным чыноўнікі дамагліся, чаго хацелі»

Ліст чытача з Івянца пра Дзень Перамогі і надзённае.

Нашая «раёнка» пасля 9 мая надрукавала артыкул свайго карэспандэнта пра святкаванне ў раёне Дня Перамогі. З вялікім жалем газета пісала: «…І хоць у раёне налічваецца цяпер 110 ветэранаў, у раённым свяце змаглі ўзяць удзел толькі 17 з іх» («Працоўная слава» за 11.05.2012).

А ці варта наогул турбаваць сёння нашых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, каб яны ўдзельнічалі ў масавых мерапрыемствах у Дзень Перамогі?

Сёння наймаладзейшаму ўдзельніку вайны ўжо 85–86 гадоў. Узрост, які заслугоўвае не толькі павагі, але найперш апекі, догляду. А нашыя чыноўнікі ніяк не могуць адмовіцца ад камуністычных традыцый і цягнуць састарэлых людзей на шэсце, трымаюць гадзінамі на трыбунах у спякоту, нават ухваляюць іх памкненне маршыраваць у вайсковым строі на парадзе. Было б лепш, каб чыноўнікі ў Дзень Перамогі наведалі ветэранаў вайны ў іх кватэрах, хатах, выпілі з імі кубачак гарбаты, пацікавіліся іх жыццём, здароўем, падзякавалі за Перамогу. Са згоды ветэранаў можна было б даць ім магчымасць наведаць брацкія магілы воінаў, якія загінулі ў час вайны, каб яны змаглі пакланіцца сваім былым таварышам-франтавікам.

Ветэранам-вернікам варта было б даць магчымасць наведаць храмы, каб яны змаглі запаліць свечкі ў памяць пра сваіх родных і блізкіх, якія пайшлі з жыцця, памаліцца пра сваё здароўе.

Для нашых ветэранаў вайны, як і для нас, маладзейшых, Дзень Перамогі — гэта свята са слязьмі на вачах. Мільёны іх баявых таварышаў загінулі, самі яны пралівалі кроў, аддавалі за перамогу сваё здароўе. У вайну загінулі мільёны мірных людзей — нашыя дзяды і бабулі, бацькі і дзядзькі, браты і сёстры, і ў Дзень Перамогі мы не можам забыць іх. Было б вельмі дарэчы, каб на масавым мерапрыемстве ў гэты дзень людзі ўвечары каля храмаў запалілі свечкі і некалькі хвілін пастаялі моўчкі. Гэтыя хвіліны жалю, болю былі б найбольш блізкімі да хрысціянскіх традыцый, адпавядалі б духу свята. А ад сённяшняй камуністычнай традыцыі «минуты молчания» трэба адмаўляцца. Яна страціла эмацыянальнасць не выказвае людскога болю, спачування загінулым у вайну. Сродкі, якія выдзяляюцца ўладай на масавыя мерапрыемствы ў Дзень Перамогі, лепш

накіраваць на рамонт помнікаў і на брацкіх магілах, і на могілках, на якіх таксама спачываюць ахвяры вайны.

Дзень Перамогі — гэта СВЯТЫ дзень. Перамога атрыманая мільёнамі людзей, якія ляжаць у магілах. Можа, нашая весялосць у гэты дзень не да месца?..

І яшчэ некалькі словаў пра іншае свята: дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга. Некалькі дзён таму прачытаў, што нашыя сённяшнія дзяржаўныя сімвалы вельмі старажытныя: «В этих символах отражена славная многовековая история Беларуси». Сённяшнія 20-гадовыя маладыя людзі, калі яны не цікавяцца гісторыяй, можа, і павераць у гэта. Гэта ж колькі стагоддзяў мінула з 1995 года, калі былі зацверджаныя сённяшнія герб і сцяг нашай дзяржавы? Відаць, нашым чыноўнікам трэба вучыць арыфметыку. А можа, яны наўмысна ўводзяць у зман моладзь?

У адной справе яны ужо дамагліся чаго хацелі: моладзь не размаўляе на роднай мове. Цяпер яны мараць пра тое, каб сцерці з людской памяці сапраўды шматвяковую гісторыю роднага краю, старадаўнія сімвалы народаў ВКЛ: герб «Пагоня», бел-чырвона-белы сцяг. З гэтымі сімваламі нашыя продкі змагаліся з ворагамі многія стагоддзі. Вельмі балюча і крыўдна, што сённяшняя ўлада не хоча гэтага прызнаць, а наадварот, пераследуе людзей за тое, што яны паважаюць сімвалы сваіх продкаў.

Славуты нямецкі паэт і драматург Шылер пісаў, што «ісціна абсалютна не перажывае праз тое, што хтосьці яе не прызнае». Ісціна не патрабуе ніякіх доказаў. Герб «Пагоня», бел-чырвона-белы сцяг — гэта нашая гісторыя. Ісціна. Яна ёсць і заўсёды будзе. Яна ніколі і нікуды не знікне.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў8

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека26

Памятаеце легендарную Бабу Раю, якая вяла інстаграм Камароўкі? Яна знікла — справу працягвае яе «ўнучка»2

Расійскаму палітвязню дадалі паўтара года зняволення за вокліч «Слава Украіне! Смерць Пуціну!»5

СК расказаў падрабязнасці пра напад расійскіх маладзёнаў на сям'ю ў Смалявіцкім раёне6

У Бярозаўскім раёне міліцыя страляла па п'яным

На МТЗ вырашылі завесці ўласнага маскота3

Чаму муху так цяжка злавіць? Навукоўцы даюць аргументаваны адказ4

На Камароўцы прадаюць маладую бульбу. Праўда, цэны касмічныя2

«Ставяцца як да смецця». Беларус-акупант пакалечыўся на фронце, а цяпер памірае ў курскай бальніцы без дапамогі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў8

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць