Здарэнні11

У Мінску затрымалі кур'ераў-глытальнікаў, якія везлі какаін з Лацінскай Амерыкі

Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС ва ўзаемадзеянні з калегамі з Кастрычніцкага раённага аддзела Следчага камітэта (Мінск) спынілі міжнародны канал пастаўкі ў Беларусь какаіну з Лацінскай Амерыкі.

Для дастаўкі наркотыкаў злачынцы наймалі так званых кур’ераў-глытальнікаў.

У Мінску 25 мая былі затрыманыя арганізатар міжнароднага канала пастаўкі наркатычнага сродку (раней судзімы за аналагічнае злачынства ў Расійскай Федэрацыі мінчук 1979 года нараджэння) і наркакур’ер (беспрацоўны мінчук 1968 года нараджэння). Падчас ператрусу на здымнай кватэры ў зламыснікаў канфіскавана каля 240 г какаіну, дастаўленых напярэдадні затрымання авіярэйсам з Паўднёвай Амерыкі. Яшчэ адзін наркакур’ер быў затрыманы ў сакавіку гэтага года.

Для маскіроўкі наркотыкаў ад тэхнічных сродкаў мытнага кантролю злачынцы ператваралі какаін з парашкападобнага стану ў гелепадобны. Капсулы з фасаванымі наркотыкамі заглыналіся кур’ерамі і такім чынам транспартаваліся. За перавозку адной такой партыі (каля 240 г) кур’еру плацілі $2–2,5 тыс. Аптовы кошт партыі складаў $42 тыс. Пунктамі прызначэння былі Санкт-Пецярбург, Масква, краіны Еўрасаюза.

Па дадзеным факце заведзеная і расследуецца крымінальная справа па ч.3 арт.328 (незаконны абарот асаблiва небяспечных наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у буйным памеры, з мэтай збыту, здзейснены групай асоб) КК Беларусі. Праводзіцца комплекс іншых следчых дзеянняў, накіраваных на высвятленне ўсіх акалічнасцяў злачынства. Падазраваныя ўзятыя пад варту.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў4

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін: Расія зойме свае гістарычныя тэрыторыі24

У сувязі з нападам школьніка на вучняў у Падмаскоўі ўзмацняюць меры бяспекі ў школах Беларусі2

«Кожны рух яму даецца няпроста, але ён не здаецца». Унуку Рыгора Кастусёва трэба дапамога

У Гомелі адбыўся выбух у кватэры

Выхаванцы школы-інтэрната просяць Дзеда Мароза падарыць ім шторы, пасцелю і абутак4

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць расійскай нафты, калі Расія адхіліць мірнае пагадненне1

Вызваленыя палітвязні едуць з Украіны ў Варшаву33

Алесь Бяляцкі расказаў, чаму праваабаронцы ў разгар рэпрэсій вырашылі не пакідаць краіну4

Дарадчыца Трампа ахарактарызавала яго як помслівую асобу з характарам алкаголіка, а Маска — як кетаміншчыка7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў4

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць