Спорт

У Варшаве пасля матчу Польшчы і Расіі затрыманыя 184 хуліганы

Пасля матчу другога тура групавога этапа чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Польшчы і Расіі (1:1) затрыманыя 184 хуліганы. Большасць з іх — палякі (156) і расейцы (25), але ёсць і венгр, іспанец і алжырац.
Аб гэтым паведаміў у эфіры польскага радыё RMF FM прэс-сакратар польскага ўрада Павел Грась.
Паводле яго слоў, затрыманні працягнуцца, паколькі працягваецца аналіз матэрыялаў, сабраных паліцыяй.

«Тыя, хто ўдзельнічаў у учорашніх сутыкненнях, спаць спакойна не могуць», — дадаў Грась, адзначыўшы, што сярод удзельнікаў беспарадкаў «былі псеўдазаўзятары, якіх цікавілі бойкі, а не матч».

«Тое, што сутыкненні адбудуцца, было непазбежным. Дайшло да сітуацыі, якая адбываецца падчас падобных мерапрыемстваў ва ўсім свеце, аднак паліцыя не дапусціла эскалацыі, і іх (сутыкненняў) маштаб быў адносна невялікі», — прызнаў прэс-сакратар ўрада.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адклаў разгляд прапановы пра поўную забарону на імпарт расійскай нафты3

За суткі Расія запусціла ва Украіну амаль 1000 беспілотнікаў2

У акупаваным Севастопалі выбухнуў шматкватэрны дом. У ім захоўвалі выбуховыя рэчывы

У Пінску прадаюць кватэру Аляксея Пацко — былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў5

Сэрвісы ў Беларусі больш не абслугоўваюць аўтамабілі Geely кітайскай зборкі1

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення13

Літоўскі Сейм адмовіўся забіраць у беларусаў права галасаваць на мясцовых выбарах4

Пайшла ў банкруцтва падсанкцыйная кампанія, якая стварала сістэму сачэння за беларусамі1

Вось што засталося ад дома пад Гроднам пасля выбуху і пажару ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць