Спорт

«Момант iсьцiны прыйдзе ў матчы з баўгарамi»

Інтэрвію зь Юр’ем Пунтусам.

З Люксембурга Юрый Пунтус, галоўны настаўнiк нацыянальнай зборнай па футболу, вярнуўся ў добрым настроi (што зразумела пасля перамогi) i адправiўся на фiнальны матч беларускай хакейнай экстралiгi. Дарэчы, не ў першы раз яго можна было ўбачыць на хакейных трыбунах. «Кагосьцi ў зборную падбiраеце?» — пажартавала я. «Не, — усмiхнуўся Юрый Iосiфавiч, — я ж сам гуляю ў хакей, мне падабаецца гэта гульня». Такую сустрэчу было б шкада не выкарыстаць у карысных мэтах i не пагутарыць з трэнерам аб выступленнi нашай зборнай у адборачным матчы чэмпiянату Еўропы‑2008 з Люксембургам. Нагадаю, што беларусы выйгралi ў гасцях з лiкам 2:1 (галы на рахунку Цiмафея Калачова i Вiталя Кутузава адпаведна на 26‑й i 54‑й хвiлiнах, а нашы вароты былi «прабiты» на 68‑й ).

— Юрый Iосiфавiч, вiншую з перамогай! Як пракаментуеце гульню сваiх падначаленых i сапернiка?

— Люксембург мяне крыху здзiвiў, бо яны дазволiлi сабе гуляць не ад абароны, як з галандцамi, балгарамi, славенцамi (гэтыя матчы я праглядваў у час падрыхтоўкi), а паказалi больш адкрыты футбол, прэсiнгавалi. Мяркую, што мы выйгралi заслужана, таму што на працягу ўсяго матча, за выключэннем апошнiх 15 хвiлiн, цалкам кантралявалi сiтуацыю, мелi шанц зрабiць лiк нават 3:0, пры якiм канцоўка не была б такой нервовай, але прапусцiлi неабавязковы гол i наклiкалi на сябе бяду, трымалiся ў напружаннi да фiнальнага свiстка.

— За час вашай працы ў зборнай праз яе прайшло ўжо каля 40 iгракоў. Можаце назваць тых футбалiстаў, якiя будуць касцяком каманды ў далейшым?

— Думаю, што гэта тыя iгракi, якiя былi на зборы ў Руйце, гулялi ў матчы з Люксембургам (у стартавым саставе на поле выйшлi Жаўноў, Юрэвiч, Карыцька, Штанюк, Кульчы, Калачоў, Страхановiч, А. Глеб, В. Глеб, Кутузаў, Карнiленка. — Аўт.). Адсутнiчаў толькi Амельянчук. I ўсё ж гэта не значыць, што iншыя футбалiсты не могуць трапiць у каманду. Месца ў ёй яны могуць зарабiць сваёй гульнёй i добрай спартыўнай формай. Дзверы ў зборную не зачыненыя.

— Наступныя матчы зборная правядзе супраць балгараў (2 чэрвеня ў Мiнску, 6 чэрвеня ў гасцях). Што скажаце аб сапернiку?

— Мне ўдалося пабачыць балгараў у справе, у тым жа матчы з камандай Люксембурга, але гэта не паказчык. 28 сакавiка я адлятаю на гульню Балгарыя — Албанiя, пасля якой у мяне будзе больш матэрыялу для абдумвання. Сустрэча з балгарамi стане для нас момантам iсцiны, бо будзем змагацца за высокае трэцяе месца.

Сапернiкi нашай каманды па групе «G» так i не здолелi адкрыць лiк: Албанiя — Славенiя, Галандыя — Румынiя — 0:0. Становiшча каманд: Галандыя — 11 ачкоў, Балгарыя, Румынiя — 8, Беларусь — 7, Славенiя — 4, Албанiя — 2, Люксембург — 0. Вынiкi матчаў у iншых групах. Група «А»: Польшча — Азербайджан — 5:0, Казахстан — Сербiя — 2:1, Партугалiя — Бельгiя — 4:0. Група «В»: Шатландыя — Грузiя — 2:1, Фарэрскiя а‑вы — Украiна — 0:2, Лiтва — Францыя — 0:1. Група «С»: Грэцыя — Турцыя — 1:4, Малдова — Мальта — 1:1, Нарвегiя — Боснiя i Герцагавiна — 1:2. Група «D»: Iрландыя — Уэльс — 1:0, Кiпр — Славакiя — 1:3, Чэхiя — Германiя — 1:2. Група «Е»: Харватыя — Македонiя — 2:1, Iзраiль — Англiя — 0:0, Эстонiя — Расiя — 0:2. Група «F»: Лiхтэнштэйн — Паўночная Iрландыя — 1:4, Iспанiя — Данiя — 2:1.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ток» з Севярынцам: пра знаёмства з Ціханоўскім, прыход Калеснікавай, стаўленне да Бабарыкі і прэтэнзіі Зянона Пазняка11

«Ток» з Севярынцам: пра знаёмства з Ціханоўскім, прыход Калеснікавай, стаўленне да Бабарыкі і прэтэнзіі Зянона Пазняка

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе51

Севярынец пра сваю гісторыю кахання: Гэта нетыпова для сённяшняга свету1

Максім Знак напісаў першы пост пасля вызвалення: «Я вярнуўся»2

Яшчэ адзін беларускі футбаліст будзе гуляць у Партугаліі1

Эксперты далі прагноз курсу даляра на 2026 год1

Вось якія мадэлі аўтамабіляў перастаюць выпускаць. Трох асабліва шкада12

Якая краіна найбольш залежыць ад прыродных рэсурсаў?2

Іван Прус расказаў, як нажыўся на $200, пасяліўшы кіназорку ў занядбанай кватэры каля сметніка ў Шабанах, абстаўленай рэчамі з яго інтэрната17

Зяленскі паставіў 34‑гадовага айцішніка міністрам абароны Украіны10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ток» з Севярынцам: пра знаёмства з Ціханоўскім, прыход Калеснікавай, стаўленне да Бабарыкі і прэтэнзіі Зянона Пазняка11

«Ток» з Севярынцам: пра знаёмства з Ціханоўскім, прыход Калеснікавай, стаўленне да Бабарыкі і прэтэнзіі Зянона Пазняка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць