Надвор'е44

Лета вернецца да 1 ліпеня

А пакуль — дажджы і холад.

Да 1 ліпеня ў Беларусі ўсталюецца па-сапраўднаму летняе надвор’е, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Людміла Парашчук 25 чэрвеня падчас відэабрыфінгу.

Паводле яе слоў, на працягу бліжэйшых чатырох дзён атлантычны цыклон стане асноўным фактарам, які фарміруе надвор’е ў Беларусі.

У сувязі з гэтым да чацвярга чакаецца халаднаватае, дажджлівае надвор’е.

Гэтай ноччу па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць дажджы, па Гомельскай і Магілёўскай абласцях — моцныя дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы кароткачасовага характару, месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу 9–15°С, днём 14–20°С, па паўднёвым усходзе на два градусы цяплей. Адчуванне холаду будзе ўзмацняць парывісты заходні вецер.

Паводле слоў сіноптыка, у самыя халодныя суткі, 27 чэрвеня, тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе 6–15°С.
Днём чакаецца ад 13°С на паўночным усходзе да 19°С на паўднёвым захадзе краіны. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, дзе-нідзе — навальніцы. Такі тэмпературны фон будзе на 1–3°С ніжэйшы за звычайны.

У чацвер характар надвор’я істотна не зменіцца.

У пятніцу, калі атлантычны цыклон пойдзе на Паўночны Урал, яго ўплыў на надвор’е аслабее.
Аблокаў і дажджоў стане менш, а па захадзе краіны яны і зусім спыняцца. Тэмпература паветра пачне павышацца, і ў сярэдзіне дня чакаецца 16–22°С.

У суботу дзякуючы антыцыклону надвор’е палепшыцца ў многіх рэгіёнах краіны. Сціхне вецер, праясніцца, тэмпература паветра ноччу 6–11°С, днём 19–25°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да 28°С.

Ліпень стартуе добрым летнім надвор’ем. У нядзелю ўсталююцца паўднёва-заходнія ветры, якія пачнуць пастаўляць у Беларусь паветра Міжземнага мора. У нядзелю чакаецца тэмпература паветра ноччу 8–13°С, днём 24–29°С,
на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці слупкі тэрмометраў паднімуцца вышэй за адзнаку 30°С.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць