Эканоміка

У Мёрскім раёне хочуць пабудаваць металургічны завод

У хуткім часе ў Беларусі плануецца пабудаваць яшчэ адзін металургічны завод.

Дзяржаўным заказчыкам праекта выступае Віцебскі аблвыканкам.

Як паведаміла начальнік аддзела інвестыцый камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Святлана Мядзведская, гэты праект рэалізуецца ў рамках Дзяржаўнай інавацыйнай праграмы развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гг. Згодна з праектам на тэрыторыі Мёрскага раёна плануецца пабудаваць завод па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі. Рэалізацыяй праекта займаецца ТАА «МНПЗ-груп». Паводле папярэдніх падлікаў, аб’ём інвестыцый складзе 800 млрд рублёў. Меркаваная магутнасць новага для краіны прадпрыемства складзе 200 тыс. тон металапрадукцыі ў год. Гэта дазволіць скараціць імпарт у краіну аналагічнай прадукцыі да 30%. У грашовым вымярэнні эканомія складзе 290 млн даляраў.

Цяпер у Мёрскім раёне вырашаюцца пытанні, звязаныя з адводам зямельнага ўчастка. Як падкрэслілі ў Віцебскім аблвыканкаме, праект мае таксама важнае сацыяльнае значэнне для сельскагаспадарчага раёна Віцебскай вобласці. На новым прадпрыемстве знойдуць сабе працу каля 50 чалавек. Побач з заводам плануецца стварыць усю неабходную для жыцця работнікаў сацыяльную інфраструктуру, уключаючы жылыя дамы.

Тэрмін рэалізацыі праекта разлічаны на 6 гадоў. Каб паскорыць працы, Віцебскі аблвыканкам прапануе патэнцыйным інвестарам укладваць непасрэдныя інвестыцыі ў стварэнне гэтага прадпрыемства. Апошняя такая прапанова была зробленая дэлегацыі Ларыйскай вобласці Рэспублікі Арменія, якая наведала днямі Віцебшчыну з рабочым візітам і з якой падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве і пабрацімскіх сувязях. Рэч у тым, што Ларыйская вобласць Арменіі мае запасы медна-малібдэнавай руды і золата, і яе ўдзел у праекце можа быць цікавы абодвум бакам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць