Усяго патроху2323

Барысаўская раёнка пра паход у Хатынь: «Незабываемый запах костра» — фотафакт

Артыкул пра Хатынь, змешчаны ўчора на сайце барысаўскай раённай газеты «Адзінства» пра паход у Хатынь мае наступны загаловак — «Незабываемый запах костра»

«Маршрут быў прысвечаны 68-годдзю перамогі беларускага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пішацца ў газеце, таму хлопцы наведалі мемарыяльныя комплексы „Дальва“, „Хатынь“, пабывалі ў Зэмбінскім музеі. Пераадольваючы кіламетр за кіламетрам нялёгкага шляху, навучэнцы ўспаміналі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. 80 кіламетраў шляху пралягалі па лясных дарогах, балотах і вузкіх сцяжынках. Часам прыходзілася з цяжкасцю знаходзіць дарогу, бо ў лесе вельмі проста заблукаць, а на плячах у дадатак вісіць цяжкі заплечнік з асабістым рыштункам, палаткай і ежай.

Але не толькі цяжкасці чакалі удзельнікаў паходу. Цэлы дзень хлопцы адпачывалі на возеры Макоўза ў Лагойскім раёне, яшчэ 3 дні ў зоне адпачынку „Пескі“, ужо ў Барысаўскім раёне. Вясёлым успамінам застанецца пасвячэнне ў турысты пачаткоўцаў, якія пасля паходу сталі раўнапраўнымі ўдзельнікамі турыстычнага супольнасці, урачыста паабяцаўшы не пакідаць турызм да самай старасці. Вясёлыя песні пад гітару ля вогнішча, паходная кухня, начлег у намётах не пакінула ніводнага з удзельнікаў…».

Усё гэта ілюструецца фатаздымкамі мемарыяльнага комплекса «Хатынь».

Цікава, што праз пяць хвілін пасля публікацыі на сайце NN.by артыкул з сайта "Адзінства" быў зняты.

Ляп, дарэчы, першым заўважыў барысаўскі сайт незалежных навінаў ex-press.by, і потым ён разляцеўся ён па Сеціве.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць