Тэлеканал паказаў сюжэт і пра ўчорашнія заявы наконт Швецыі і Літвы, і пра суд над журналісткамі Дарашкевіч і Козлік.
Гэта ўжо чацверты сюжэт пра плюшавы дэсант і сітуацыю вакол шведскага пасольства за апошнія дні.
Глядзець сюжэт тут
- Дыпламатычны канфлікт са Швецыяй не звязаны з палётам над тэрыторыяй Беларусі шведскага самалёта. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць. У той жа час прэзідэнт падкрэсліў, што краіны, вінаватыя ў парушэнні беларускай мяжы, адкажуць у адпаведнасці з міжнародным правам.
- «А з гэтага выйшаў скандал, але гэта было парушэннем ўсіх дамоўленасцей, — сказаў Лукашэнка. — І Літва! Хай не сядзяць, як мышы пад венікам. Яны нам павінны адказаць, чаму яны далі сваю тэрыторыю для парушэння дзяржаўнай мяжы.
- Падчас несанкцыянаванага палёту над Мінскам з самалёта на парашутах былі скінутыя 800 плюшавых мядзведзяў з лозунгамі ў абарону дэмакратычных свабодаў.
- Раней па справе аб «плюшавым дэсанце» былі затрыманыя дзве дзяўчыны Юлія Дарашкевіч і Ірына Козлік. Дзве журналісткі фатаграфаваліся з мішкамі з руках у знак падтрымкі таварышаў, арыштаваных месяц таму па падазрэнні ў падрыхтоўцы акцыі сумесна са шведамі. Дзяўчат абавязалі выплаціць штраф сумай каля 360 даляраў.
- У цэнтры Мінска раней прайшлі нешматлікія акцыі пратэсту.
Каментары