Улада

АГП збіраецца зняцца з выбарчых камісій

Пытанне аб адкліканні членаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі з акруговых і ўчастковых выбарчых камісій пакуль абмяркоўваецца ў партыі. Пра гэта 14 жніўня на брыфінгу ў Мінску паведаміў лідар АГП Анатоль Лябедзька.

Ён адзначыў, што ў выбарчыя камісіі ўвайшлі толькі 13 членаў партыі: сем — у акруговыя, пяць — ва ўчастковыя. У знак пратэсту супраць масавага неўключэння членаў АГП у выбарчыя камісіі партыя разглядае пытанне аб адкліканні ўсіх сваіх прадстаўнікоў з камісій.

«Тут у нас ёсць два падыходы.
Першы, прапанаваны нашымі актывістамі — радыкальны. Гэта значыць 15 верасня на з’ездзе з выбарчай дыстанцыі сыходзяць спікеры, і тады ж мы адклікаем членаў камісій. Другі падыход — палавінчаты. Зняць членаў камісій там, дзе ў нас не будзе зарэгістраваных спікераў, і пакінуць на тых акругах, дзе яны былі зарэгістраваны», — сказаў Лябедзька.

Паводле яго слоў, члены выбарчых камісій і назіральнікі ад АГП павінны аб’яднаць свае намаганні для фіксацыі аднаго пытання — яўкі выбаршчыкаў на ўчасткі. «Нас цікавіць толькі гэта пытанне — рэальная яўка выбаршчыкаў. Таму што мы працуем на тое, каб яна была ніжэйшай за 50%», — заявіў Лябедзька.

Ён адзначыў, што АГП падвядзе вынікі выбарчай кампаніі па трох крытэрыях.
«Першы — гэта калі па выніках сацапытанняў не 70%, як у 2008 годзе, а толькі 30–40% заявяць, што выбары былі адносна справядлівымі, гэта будзе азначаць наш поспех. Другі — там, дзе мы рэальна зможам назіраць за яўкай выбаршчыкаў, яўка павінна быць менш як 50%. І трэці — калі сацыёлагі зафіксуюць падтрымку кампаніі «За свабодныя выбары без „Лукашэнкі“ ў межах 20–25%», — сказаў Лябедзька.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Google Gemini дадалі генератар музыкі

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%17

Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА3

Каб забяспечыць свае дата-цэнтры, амерыканскія тэхнагіганты будуюць «ценявую энергасістэму»

Пакуль Трамп марыць пра Грэнландыю, Расія і Кітай заглядаюцца на Шпіцберген2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць