Расійскія махляры бралі ў Мінску аўтамабілі напракат і прадавалі беларусам
Падазраваныя карысталіся падробленымі пячаткамі ДАІ.
Злачынная група з Расіі брала ў Мінску напракат аўтамабілі, якія затым прадавала беларусам.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, падазраваныя ў махлярстве карысталіся падробленымі пячаткамі ДАІ, з дапамогай якіх аўто самастойна «здымалі» з уліку.
Непрыемная гісторыя для мінскіх аўтасалонаў пракату пачалася яшчэ ў красавіку гэтага года.Тады ў адно са сталічных пракатных агенцтваў звярнуўся малады чалавек, які пажадаў узяць на некалькі дзён аўтамабіль «Таёта Кэмры». Аплаціўшы паслугу і пакінуўшы пашпартныя звесткі (як пазней высветлілася — падробленыя), кліент атрымаў машыну.
Далей у загадзя знятай кватэры, дзе яго чакаў памочнік, яны склалі аб’яву аб продажы аўтамашыны і размясцілі яе ў інтэрнэце. Цана прапановы была на некалькі тысяч долараў ніжэйшай за рыначную.
Затым зламыснікі выкралі ў прыпаркаванай у адным з двароў аўтамашыны транзітныя нумары і прымацавалі іх да «Таёты».Пасля гэтага расіяне разарвалі патрэбным спосабам тэхнічны пашпарт, паставілі на ўнутранай частцы дакумента падробленую пячатку ДАІ аб зняцці аўтамашыны з уліку і ўпісалі туды нумар выкрадзенага рэгістрацыйнага знака.
Пакупнік знайшоўся даволі хутка. Машына была прададзена за 20 тысяч долараў, пасля чаго махляры хуценька пакінулі Беларусь.
Праз месяц расіяне зноў прыбылі ў Мінск.На гэты раз быў выбраны салон пракату аўто ў іншым раёне сталіцы, дзе махлярская схема з яшчэ адной «Таётай Кэмры» зноў паспяхова спрацавала. Пасля таго як зламыснікі прыехалі ў Мінск у трэці раз і ўзялі на пракат яшчэ адзін такі аўтамабіль, іх затрымалі. Затрыманымі аказаліся двое
Як паведаміў намеснік начальніка аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Андрэй Пятровіч,
затрыманыя не адмаўлялі свайго дачынення да серыі махлярстваў, адразу прызналіся ў злачынствах і падрабязна расказалі схему сваіх дзеянняў.Зараз правяраецца датычнасць падазравыных да іншых аўтамабільных махлярстваў, у тым ліку і на тэрыторыі іншых рэгіёнаў краіны.
У аддзеле крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС адносна гэтага таксама зазначылі, што непасрэдна пракатныя салоны ўжо здолелі вярнуць выкрадзеныя ў іх іншамаркі. Пры гэтым немалыя сумы страцілі тыя, хто набыў аўтамашыны ў махляроў, у гэтым выпадку кампенсацыя ўрону — пытанне даволі праблематычнае.
Каментары