Грамадства1313

Пяцідзясятнікі абразіліся на фрывольны артыкул у «СовБелии»

Вернікаў абурыў артыкул «Измены могут спасти брак», дзе вялося пра тое, што здрада спрыяе сужонству і дапамагае наладзіць стасункі паміж мужам і жонкай, якія страцілі «вастрыню былых пачуццяў». Свой адкрыты зварот яны накіравалі ў адміністрацыю прэзыдэнта ды рэдакцыю «Советской Белоруссии».

Артыкул «Измены могут спасти брак» быў змешчаны на старонках газэты «Советская Белоруссия» 24 студзеня гэтага году. У артыкуле ў рубрыцы «Наш псіхолаг» гаворыцца аб тым, што здрада спрыяе сужонству і дапамагае наладзіць стасункі паміж мужам і жонкай, якія страцілі «вастрыню былых пачуццяў».

«Адкрыты зворот — гэта нашая рэкцыя і абурэнне на змест гэтага артыкулу, — гаворыць Анатоль Ляшко, пастар царквы «Благадаць» Саюзу ХВЕ г. Століна. — Гэта ж такая брыдота і непрыстойнасць творыцца. Чаму ў гэтай газэце ніхто не думае, як такія артыкулы псуюць нашую моладзь? Нашая роля, як царквы рэагаваць на такія рэчы і гаварыць праўду.»

У царкве, дзе пастарам з’яўляецца Анатоль Ляшко, адкрыты зварот падпісалі 70 прыхаджанаў. Такія ж лісты з подпісамі ў Адміністрацыю прэзідэнта і рэдакцыю гэзэты «Советская Белоруссия» накіравалі пяцідзесятніцкія цэрквы Столінскага раёну, якіх усяго налічваецца каля дваццаці.

«Мы зьвяртаемся да Прэзыдэнта, да рэдакцыі «СБ — Беларусь Сегодня» і хочам нагадаць пра адказнасьць перад грамадзтвам, якую яны нясуць. Мы хочам нагадаць, што сям’я і вера ў Бога — гэта самае галоўнае ў жыцьці любога чалавека і грамадзяніна.

Мы заклікаем рэдактараў, аўтараў і журналістаў выкарыстоўваць дадзеную ім уладу друкаванага слова не для прапаганды граха, а для прапаганды стандартаў высокай маралі і праведнасьці», — гаворыцца ў звароце

Каментары13

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

Адказ чытачу з Томска пра тое, чаму ваш «яркі рэжысёр» нам непрымальны25

У Вялікабрытаніі збіраюцца размясціць на фунтах замест людзей жывёл8

Орбан заявіў, што ўкраінцы нібыта пагражаюць ягонай сям'і ВІДЭА16

Spotify: Песень на англійскай у поп-музыцы становіцца ўсё менш

У Рагачове выпускаюць малако з цытатамі Караткевіча

Стала вядома, колькі ў Беларусі ёсць звышбагацеяў1

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Янот Сеня, які прыехаў нелегалам з Амерыкі, аказаўся самкай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць