Улада33

ЗША падоўжылі тэрмін дзеяння закону, які абмяжоўвае гандаль з Беларуссю

Да 17 жніўня 2013 года.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падоўжыў да 17 жніўня 2013 году дзеяньне фэдэральнага закону, які абмяжоўвае гандлёвыя адносіны з шэрагам краін, у ліку якіх Беларусь.

Як вынікае з дакумэнту, разьмешчанага на афіцыйным сайце Белага дому, гэты закон быў прыняты ў кастрычніку 1977 «па прычыне экстраардынарнай пагрозы нацыянальнай бясьпецы, зьнешняй палітыцы і эканоміцы ЗША» пры гандлі зь некаторымі краінамі. Дзеяньне дакумэнту падаўжаецца тэхнічна, але сьпіс краін, якія падпадаюць пад санкцыі, пэрыядычна карэктуецца.

Беларусь была ўключана ў гэты пералік у 2006 годзе — «за разбурэньне дэмакратычных інстытутаў» і ў 2011-м — «пасьля агрэсіі ўладаў у дачыненьні да грамадзянскіх асоб». У сьпісе краін, гандлёвыя адносіны зь якімі абмяжоўваюцца законам, фігуруюць таксама Іран, Бірма, Судан, Зімбабвэ, Сырыя, Паўночная Карэя, Лібія і Расея. Апошняя была ўключаная ў сьпіс у 2000 годзе «ў мэтах прадухіленьня экспарту высокаўзбагачанага ўрану».

Два месяцы таму Барак Абама таксама працягнуў на год санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, уведзеныя 16 чэрвеня 2006 году яго папярэднікам Джорджам Бушам. Такое рашэньне прынятае ў сувязі з тым, што ўладамі Беларусі «зроблены крок назад у разьвіцьці дэмакратычнага кіраваньня і павагі да правоў чалавека», паведамляе БелаПАН.

Палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі камэнтуе для «Свабоды» рашэньне ЗША падоўжыць тэрмін дзеяньня закону, які абмяжоўвае гандаль з Беларусьсю: «З аднаго боку, гэта, канечне, руціннае рашэньне, бо падаўжаецца статус-кво. З другога боку, можна было б зьдзіўляцца, калі б ЗША сёлета перамянілі палітыку адносна Беларусі ў бок паляпшэньня. Бо нейкіх станоўчых тэндэнцыяў не было зафіксавана.

На мой погляд, прысутнасьць Беларусі ў такім сьпісе „восі зла“ зьяўляецца вельмі кепскім і з пункту гледжаньня зьнешняй палітыкі Беларусі, і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Беларусі. Але гэта цягнецца ўжо даволі працяглы час. І можна толькі казаць, што палітыка ЗША ў гэтым кірунку зьяўляецца пасьлядоўнай. А вось нейкіх станоўчых зьменаў для Беларусі чакаць не даводзіцца».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады27

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі грыбнік знайшоў у лесе незвычайныя баравікі1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская13

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»9

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады27

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць