Меркаванні

Прызначэнне Макея наўрад што зменіць, мяркуюць эксперты

Новы міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей — не тая фігура, якая можа ўнесці разрадку ў адносіны з Захадам. Такую думку выказаў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, каментуючы БелаПАН сённяшнія кадравыя рашэнні кіраўніка дзяржавы.

«Гэта вынікае хаця б з таго, што Макей у адрозненне ад Мартынава ўваходзіць у спіс неўязных у краіны Еўрасаюза», — нагадаў ён.

Якаўлеўскі таксама зазначыў, што пасля вядомых падзей 19 снежня 2010 года Сяргей Мартынаў заставаўся ледзь не адзіным высокім дзяржчыноўнікам, які не падпадае пад санкцыі ЕС.
«Гаварылася, што гэта было зроблена для таго, каб захаваць хаця б мінімальныя кантакты з Мінскам», — сказаў эксперт.

«Прызначэнне на ролю міністра замежных спраў неўязнога ў ЕС сведчыць пра тое, што змены ў знешняй палітыцы Беларусі наўрад ці адбудуцца. Пакуль цяжка ўбачыць у Макеі фігуру, якая правядзе чарговы раўнд дыялогу з Захадам, хаця напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года яны з Мартынавым з гэтай роляй спраўляліся вельмі паспяхова», — зазначыў Якаўлеўскі.

Ён таксама мяркуе, што прызначэнне Макея кіраўніком знешнепалітычнага ведамства наўрад ці здольнае разбурыць планы Бруселя ў дачыненні да Мінска.
«Я не думаю, што Макей будзе выконваць функцыі перамоўшчыка ў гэтым плане лепш за Мартынава», — мяркуе эксперт.

Якаўлеўскі звярнуў увагу на тое, што прызначэнне новага міністра замежных спраў адбылося пасля нядаўняга візіту ў Мінск кіраўніка расійскага МЗС Сяргея Лаўрова. «З іншага боку, наколькі я ведаю, Макей не быў жаданым у Маскве, дзе яго лічылі нейкай празаходняй фігурай у атачэнні Лукашэнкі», — дадаў палітаглядальнік.

Палітолаг Дзяніс Мельянцоў, у сваю чаргу, зазначае: на першы погляд, прызначэнне Макея — гэта ўмацаванне пазіцый МЗС.

«І МЗС у цэлым, і сам Макей лічыліся асноўнымі прыхільнікамі праеўрапейскага кірунку. Макея лічаць бацькам ідэі лібералізацыі 2008 года», — нагадаў эксперт.

Разам з тым, падкрэсліў ён, «варта дачакацца, хто ж будзе прызначаны кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта».
«Не сакрэт жа, што генеральныя рашэнні па знешняй палітыцы прымаюцца менавіта ў Адміністрацыі, а МЗС — усяго толькі выканаўца», — патлумачыў Мельянцоў.

«На першы погляд, сітуацыя зараз такая, што нібыта павінен узмацняцца курс на пацяпленне адносінаў з Захадам. Хаця ёсць і слізкі момант: Макей унесены ў спіс неўязных Еўрасаюза. Я не выключаю, што яго выключаць са спісу. Мартынаў у 2011 годзе пазбегнуў трапляння ў гэты спіс, таму што яму была адведзеная роля „кантакцёра“. І зараз, мне здаецца, для ЕС было б лагічна выключыць са спісу Макея. Думаю, што яны будуць рухацца ў гэтым кірунку», — прагназуе палітолаг. Уладзімір Макей, цяпер ужо былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, быў уключаны ў чорны спіс ЕС рашэннем Савета міністраў замежных спраў Еўрасаюза на пасяджэнні ў Бруселі 31 студзеня 2011 года. Макея, як і многіх іншых высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, ЕС лічыць адказным за парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 года. Унесеным у спіс асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а іх рахункі і маёмасць у краінах Еўрасаюза падлягаюць замарожванню.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас22

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі ў Кітаі каштуюць машыны, на якія ў Беларусі будуць наляпляць шыльдзік Zubr16

Аднаўляюцца рэгулярныя палёты ў Мінск з Ізраіля5

Буйны польскі банк пагражае заблакаваць карты беларусам без ДНЖ18

У Мінску здаецца кватэра-лабірынт

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода30

Малайзія аднаўляе пошукі MH370 праз 10 гадоў пасля знікнення авіялайнера

Як па-рознаму выглядаў Стыў Уіткаф на сустрэчах з Пуціным і з украінцамі12

«Зарабляйце, а не ваюйце». Трамп і Уіткаф вераць, што Пуцін можа пайсці на мір дзеля прыбыткаў. Або самі мараць аб зыску12

У Польшчы беспрацоўны ўдарыў беларускага доктара за тое, што той адбірае працу ў палякаў28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас22

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць