Улада44

Для сваіх кандыдатаў у дэпутаты партыя Гайдукевіч надрукуе 2,5 мільёна ўлётак

«Адзіная ўлётка» будзе змяшчаць зварот лідара партыі і кандыдата ў дэпутаты.

Паводле вынікаў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з заявай выступіў старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч.

«Паўгода ў інтэрнэце і сродках масавай інфармацыі ішла дыскусія на прадмет байкатавання ці ўдзелу ў выбарах, прапаноўваліся разнастайныя варыянты — а мы маўчалі і чакалі, — адзначае Гайдукевіч. — Некаторыя заяўлялі, што зарэгіструюцца, а потым знімуцца за 5 дзён да выбараў, некаторыя рэкламавалі, як яны шалёна і бурна будуць праводзіць байкот.

У выніку — нуль! Байкоту няма, кандыдатаў у дэпутаты зарэгістравалі нікчэмную купку.
А зараз надышоў час абвясціць, што цяпер будзе рабіць Ліберальна-дэмакратычная партыя».

Паводле афіцыйных звестак, ЛДП удалося зарэгістраваць больш як 70 кандыдатаў у дэпутаты. «Кожнаму зарэгістраванаму кандыдату для вырабу агітацыйных друкаваных матэрыялаў выдзяляецца 50 базавых велічынь, што складае 5.000.000 беларускіх рублёў. Няцяжка падлічыць, якую колькасць улётак зможа вырабіць Ліберальна-дэмакратычная партыя з усімі сваімі зарэгістраванымі кандыдатамі, гэта 2.500.000 друкаванага матэрыялу», — падкрэсліў палітык.

Для кожнага кандыдата ў дэпутаты ад ЛДП партыя падрыхтавала «адзіную адозву, адзіную ўлётку», у якой змешчаны зварот лідара партыі і кандыдата ў дэпутаты да выбаршчыкаў.
«Увесь гэты велізарны аб’ём агітацыйнага матэрыялу будзе распаўсюджаны па ўсёй краіне, каб нас пачулі ў кожным доме, у кожнай кватэры, у кожным кутку роднай Беларусі, з мэтай данесці да кожнага выбаршчыка нашу пазіцыю, наяўнае становішча ў краіне. Менавіта так трэба рабіць усім тым, хто не ведаў і не разумеў, што і як трэба рабіць», — заявіў Гайдукевіч.

Паводле яго меркавання, гэта беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі выбараў, магчымасць вырабу велізарнай колькасці ўлётак, «нават калі ўзяць тры прэзідэнцкія кампаніі».

«Ліберальна-дэмакратычная партыя святкуе сваю перамогу, якую яна можа правесці ў жыццё, і віншуе з гэтым усіх грамадзян Рэспублікі Беларусь, таму што мы ўпэўнены, што кожны нас зразумее і пачуе», — адзначыў палітык.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі71

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сцвярджае, што да перамоўнага працэсу па Украіне далучылі Беларусь10

У Мінску «хуткая» сутыкнулася з аўтобусам

ЗША і краіны Еўропы падрыхтавалі прапановы плана падтрымкі Украіны пасля вайны1

Навукоўцы даказалі марнасць інтэрнэт-спрэчак: ніхто не мяняе думку, а вынікі не рэпрэзентуюць большую частку грамадства20

Навуковец папярэдзіў пра схаваныя рызыкі для здароўя ад бутыляванай вады1

Сэрвіс Kolobike пачаў распрадаваць свае ровары. Кампанію чакае рэарганізацыя ці ліквідацыя2

Дачка міністра Маркава абвінаваціла Павука ў планаванні серыі тэлефонных тэрарыстычных атак падчас УНС13

З'явілася першае ФОТА Паўла Севярынца пасля вызвалення18

Суд у Екацярынбургу палічыў, што расійскую армію дыскрэдытуе верш Маякоўскага стогадовай даўніны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі71

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць